Мазуры (Гомельская вобласьць)

вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мазуры́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 6 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 184 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Новая Рудня — Мазыр.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Мазуры згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазуры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1834 мясьціна ўваходзіла ў склад маёнтку Міхалкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала майстэрня апрацоўкі скуры. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскай воласьці.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads