Максім Жаўнерчык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Жаўнерчык (нар. 9 лютага 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2011—2014 гадах правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гадаванец дзіцяча-юнацкай спартовай школы Салігорску. Прафэсійную кар’еру пачаў у мясцовым «Шахцёры», дзе згуляў 22 матчы за рэзэрвовы склад каманды. У 2004 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе неўзабаве стаў гульцом асноўнага складу. У складзе каманды гуляў да канца 2008 году ды станавіўся тры разы чэмпіёнам Беларусі і адзін раз уладальнікам Кубка Беларусі. У складзе барысаўскага клюбу таксама гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.
20 студзеня 2009 году падпісаў чатырохгадовы кантракт з расейскай «Кубаньню». Дэбютаваў за новы клюб у расейскай Прэм’ер-лізе 3 траўня 2009 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Хімкаў». Застаўся ў складзе «Кубані» і пасьля ейнага вылету з Прэм’ер-лігі паводле вынікаў сэзону 2009 году, а на наступны сэзон дапамог клюбу атрымаць перамогу ў Першым дывізіёне і вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 сакавіка 2012 году падоўжыў кантракт з «Кубаньню». У 2013 годзе пачаў радзей зьяўляцца на полі, але пасьля таго, як увосень 2013 году «Кубань» ачоліў Віктар Ганчарэнка, пад кіраўніцтвам якога Жаўнерчык гуляў у БАТЭ, зноў стаў асноўным гульцом краснадарцаў. Пачынаючы з жніўня 2014 году зноў апынуўся на лаўцы запасных, і ў выніку ў сьнежні 2014 году пакінуў «Кубань» па заканчэньні кантракту[4].
12 студзеня 2015 году вярнуўся ў склад барысаўскага БАТЭ[5]. У складзе барысаўчанаў быў асноўным правым абаронцам. У жніўні 2015 году атрымаў траўму, ад якой акрыяў толькі ў канцы сэзону. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[6]. У сэзоне 2016 трывала гуляў на пазыцыі правага абаронцы, але часам адсутнічаў праз траўмы. Сэзон 2017 году таксама пачынаў асноўным правым абаронцам. У чэрвені 2017 году не гуляў праз пашкоджаньне, а пазьней вярнуўся да шыхтаў. 12 ліпеня апошні раз згуляў за БАТЭ ў кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алашкерту» (1:1), пасьля чаго перастаў трапляць у заяўку на матчы. 31 ліпеня 2017 году кантракт з БАТЭ быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[7] і ў той жа дзень Максім падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[8]. У сталічным клюбе хутка замацаваўся ў складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
У пачатку 2018 году не трэнаваўся з дынамаўцамі і прапусьціў першы турэцкі збор каманды, аднак у лютым падоўжыў кантракт з клюбам на сэзон 2018 году[9]. У сэзоне 2018 зьяўляўся на полі нерэгулярна, правёў 9 матчаў у чэмпінаце Беларусі, адзін у Кубку Беларусі і тры ў Лізе Эўропы. У канцы 2018 году кантракт Жаўнерчыка з «Дынама» скончыўся. У студзені 2019 году ён ужо не трэнаваўся з камандай, а пазьней абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[10].
Міжнародная
У студзені 2011 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні з Канадай 29 сакавіка 2011 году[11].
Remove ads
Трэнэрская праца
У ліпені 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёра», які ачоліў быў Сяргей Гурэнка. Пакінуў клюб у верасьні 2021 году разам з Гурэнкам.
Узнагароды
- Чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ: 2006, 2007, 2008, 2015, 2016
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2015, 2016, 2017
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads