Максі Лёпэс
аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максіміля́на Гасто́н Лёпэс (па-гішпанску: Maximiliano Gastón López; нар. 3 красавіка 1984 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбольны нападнік. Лёпэс мае падвойнае аргентынскае й італьянскае грамадзянства[4][5].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывэр Плэйт». 19 жніўня 2001 году, у 17-гадовым узросьце, дэбютаваў у дарослым клюбе. У ягоным складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 роках.
У студзені 2005 Максі Лёпэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 6,2 мільёну эўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўнаў лік у матчы з «Чэлсі»[6]. Аднак у асноўным складзе клюбу Лёпэс ня здолеў замацавацца, у сэзоне 2006—2007 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны эўра[7].
У расейскім клюбе Максі Лёпэс згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 быў аддадзены ў арэнду ў бразыльскі «Грэміё»[8].
20 студзеня 2010 Лёпэс перайшоў у «Катанію», клюб італьянскай Сэрыі А[4]. У гэтым сэзоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сэзоне 2010—2011 Лёпэс забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 ён перайшоў у «Мілян» на ўмовах арэнды[9].
Па сканчэньні арэнды ў «Міляне» Максі Лёпэс вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сэзону[10]. Сэзон 2013—2014 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».
30 чэрвеня 2014 нападнік падпісаў гадавы кантракт з клюбам «К’ева»[11].
Міжнародная
Максі Лёпэс абараняў колеры зборных Аргентыны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамэрыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 року. Ён мае падвойнае аргентынска-італьянскае грамадзянства.
Remove ads
Дасягненьні
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2002(к), 2003(к), 2004(к)
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (2): 2005, 2006
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2005
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2006
«Вашку да Гама»:
- Уладальнік Кубка Гуанабара: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads