Малыя Негнавічы
вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́я Не́гнавічы[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на левым беразе ракі Мужанка, за 6 км на поўдзень ад Лошніцы. Малыя Негнавічы ўваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 2-й паловы 17 стагодзьдзя, калі вёска Негнавічы падзялілася на Старыя Негнавічы і Новыя Негнавічы. У 1670 годзе ў в. Новыя Негнавічы 4 дымы, у 1800 г. 21 двор, 215 жыхароў, уладаньне князя М. Радзівіла. У пачатку 19 стагодзьдзя вёскі Старыя Негнавічы і Новыя Негнавічы значыліся ў афіцыйных дакумэнтах як адна вёска Неганвічы, але ў сярэдзіне 19 стагодзьдзя яна падзялілася на Вялікія Негнавічы і Малыя Негнавічы. У 1870 г. у складзе Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 годзе існавала школа граматы, капліца, хлебазапасная крама. Ад лютага да сьнежню 1918 на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у складзе БССР, ад лютага — у складзе Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 г. — у складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай пачала дзейнічаць працоўная школа першай ступені, у 1920 г. 93 вучні, у найманым памяшканьні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці рашаючы», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 41 гаспадарку. Працавала кузьня. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Падчас вайны загінулі 8 вайскоўцаў, 20 вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну. На вясковых могілках пахаваныя тры савецкія танкісты, якія загінулі ў жорсткіх баях у ліпені 1941 году. Ад 1963 году ў складзе Лошніцага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Ворша. Ёсьць крама[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads