Малыя Рагі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́я Рагі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Добасна. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 36 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомелю.
Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. Пляніроўка складаецца з драўлянай забудовы ўздоўж ракі.
Remove ads
Гісторыя
Выяўленае археолягамі каля вёскі паселішча эпохі нэаліту сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне князя Л. М. Галіцына. У 1909 годзе 170 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі вёску і забілі 19 жыхароў. 8 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтар — вёска Саланое).
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1858 — 10 двароў, 56 жыхароў; 1862 — 102 жыхары; 1897 — 11 двароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 12 двароў, 127 жыхароў; 1926 — 32 жыхары; 1940 — 158 жыхароў; 1959 — 70 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 40 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 19 гаспадарак, 46 жыхароў[2]; 2010 — 36 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads