Марына Золатава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марына Золатава (нар. 6 лістапада 1977[1], Менск, БССР, СССР[2]) — беларуская журналістка, палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі. Галоўная рэдактарка парталу TUT.BY з 2004 году.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыла філялягічны факультэт БДУ і асьпірантуру Інстытуту мовазнаўства НАН, вывучала баўгарскую мову. Да прыходу на TUT.BY у 2004 годзе працавала ў Інстытуце праблем навукі і агенцтве БелаПАН[2].

Справа БелТА

У жніўні 2018 была затрыманая разам зь іншымі 17 журналістамі ў рамках расьсьледаваньня «справы БелТА(be)». 12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць яе. Яна засталася адзінай абвінавачанай у «справе БелТА» з-за атрыманьня доступу да платнай стужцы навінащ Беларускага тэлеграфнага агенцтва без аплочанай падпіскі. Золатаву абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бязьдзейнасьць службовай асобы»). Санкцыя артыкулу — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Першапачаткова яна таксама падазравалася паводле часткі 2 артыкулу 349 («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі») КК. Менавіта па гэтым артыкуле былі абвінавачаныя астатнія фігуранты справы. Але такое абвінавачаньне з Золатавай зьнялі[3].

Падчас судовых спрэчак пракурор Генэральнай пракуратуры Юлія Харчэйкіна заявіла, што лічыць віну Золатавай цалкам даказанай і прапанавала аштрафаваць галоўную рэдактарку парталу Tut.by на 25 500 рублёў.

4 сакавіка 2019 году суд Заводзкага раёну Менску (судзьдзя — Аляксандар Петраш) вынес Золатавай прысуд у выглядзе штрафу ў памеры 7650 рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі (на аплату адвакатаў БелТА) ў памеры 6000 рублёў. Да набыцьця прысуду законнай сілы Золатава застаецца пад падпіскай пра нявыезд. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады[4].

Remove ads

Палітычны перасьлед (з 2021)

У рамках крымінальнае справы разам зь іншымі супрацоўнікамі TUT.BY была арыштавана 18 траўня 2021 году паводле абвінавачваньняў у саўдзеле ў нясплаце падаткаў[5][6]. 25 траўня 2021 году дзевяць арганізацыяў (Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар і іншыя) выступілі з сумеснаю заяваю й прызналі яе палітычнаю зьняволенаю[6]. 14 верасьня 2021 году шэфства над палітвязьнем узяў Алёіс Райнэр, дэпутат Бундэстагу[7].

17 сакавіка 2023 году ў Мінскім гарадзкім судзе быў абвешчаны прысуд: Марыну Золатаву асудзілі на 12 гадоў калёніі агульнага рэжыму[8].

Ацэнкі

Удава заснавальніка TUT.BY Юр’я Зісера Юлія Чарняўская назвала Золатаву «матуляю „TUT.BY“»[9].

Узнагароды

Асабістае жыцьцё

Замужам, ёсьць дачка Надзея й сын Фёдар[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads