Марыя Магдалена Радзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 8 ліпеня 1861, Варшава — 6 студзеня 1945, Фрыбур) — дзяячка беларускага культурнага руху, мэцэнатка. Кавалер ордэна «Вялікі крыж Гедзіміна(lt)».
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Яна Казімера, археоляга і этнографа, і Марыі з Квілецкіх. Дзяцінства прайшло ў родавых маёнтках Жарноўцы і Кухцічы ў Ігуменскім павеце. Выхоўвалася ў духу беларускай культуры, сымпатызавала хрысьціянскім дэмакратам. Для размоваў у сяброўскім коле абірала альбо беларускую, альбо францускую мову.
У 1881 годзе выйшла замуж за графа Людвіка Красінскага, у шлюбе зь якім мела дачку Марыю Людвіку. Па сьмерці бацькі (1884 год) атрымала ў спадчыну ягоныя маёнткі на Беларусі і ў Вялікай Польшчы. У 1895 годзе па сьмерці мужа выехала ў Заходнюю Эўропу. Другі раз выйшла замуж за князя Вацлава Мікалая Радзівіла (Лёндан, 1906 год).
У 1912 годзе на старонках газэты «Minske Russkae Slovo» («Мінскае рускае слова») абвясьціла:
![]() |
Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу[1]. | ![]() |
Прычым адным з аргумэнтаў, якія пацьвярджалі яе думку, прыводзіла тое, што «…муж мой ніколі не ажаніўся б з полькай»[1].

Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газэту «Беларус», таварыствы цьвярозасьці, шпіталі, сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх ўладаньнях у Кухцічах, Узьдзе, Каменцы.
Асаблівую ўвагу надавала праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі В. Іваноўскі, І. і А. Луцкевічы, Р. Скірмунт, А. Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Надавала матэрыяльную падтрымку ў выданьні першых кнігаў М. Багдановіча, К. Буйло і інш.; у знак удзячнасьці ёй В. Іваноўскі і І. Луцкевіч зьмясьцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок».
Шырока ангажавалася ў беларускае рэлігійнае жыцьцё. Прыхільніца ідэі адраджэньня ў Беларусі вуніяцкай царквы[3].
Па 1917 годзе ў эміграцыі ў Польшчы, Летуве, Нямеччыне, з 1932 году ў Швайцарыі. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, летувіскім і габрэйскім культурным рухам[4].
Апошнія трынаццаць гадоў свайго жыцьця правяла ў кляштары сясьцёр-дамініканак у месьце Фрыбур.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads