Межава (Аршанскі раён)
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́жава[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы й за 3 кілямэтры на паўднёвы захад ад чыгуначнай лініі Віцебск — Ворша. Месьціцца на абодвух берагах ракі Скуньі. Цэнтар Межаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першае ўпамінаньне ў 1501 годзе[3].
[1501].10.07. «Самъ Александръ, Божю м(и)лостью. Петру Фурсовічу на двор Межево. Билъ намъ чолом дворенинъ нашъ Петръ Фурсовичъ и просил в нас двора Роского з людми на имя Межова. А перво сего тот двор дали были есмо кн(я)з. Ивану Трубецъкому, и княз Иван зрадивши насъ и къ Москве втекъ, и мы тот двор Межевъ и з людми дали Петру Фурсовичу и со всим с тым, какъ княз Василеи Шемятич держал и как тежъ дали были есмо князю Ивану Трубецкому. П[и]сан у Мелнику, ок(тебра) 7 день, индикъ[т] 5. Прав(ил) мар(шалок) двор(ный), нам(естник) мер(ецкий) и утен(ский), кн(я)з Мих(аило) Лвов(ич) [Глинский].»[4]
1760 год уласнасьць Антона Марціна Храпавіцкага.[5]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
З 1787—1792 году уласнасьць князя Францішка Любамірскага (1747—1819). У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Ганна Лубенская[a] атрымала ў спадчыну маёнтак Межава (Канстанцінава) 2945 дзесяцін зямлі й маёнтак Сармацак 4155 дзесяцін зямлі ў 1871 годзе.[6]
У 1910 годзе сялянская грамада валодала 384 дзесяцінамі зямлі, царква — 45 дзесяцін зямлі, а уласнасьць графіні Ганны Лубенскай складалася з маёнтакаў Межава (Канстанцінава) 2641 дзесяціна зямлі й Сармацак (Дворышча) 4195 дзесяцін зямлі[7].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
Сярэдняя школа, музычная школа, дзіцячыя ясьлі-сад, бібліятэка, дом культуры, пошта, лякарня, аптэка, вэтэрынарны пункт, дзьве крамы.
Славутасьці
- Курган у фруктовым саду. Дыямэтар 8 мэтраў, вышыня 1,5 мэтру. Выявіў і абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў.
- Курганны могільнік — 400 мэтраў на паўднёвы ўсход ад вёскі на пойме правага берагу рэчцы Скуньі. Два насыпы вышынёй 0,8 мэтру, шырынёй 4 мэтры, даўжынёй 11 мэтраў. Выявіў і абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў.
- Курган — 500 мэтраў на поўдзень ад вёскі. Насып даўжынёй 11 мэтраў, шырынёй 3 мэтры, вышынёй 0,7 мэтру. Выявіў у 1972 годзе Леанід Побаль, абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў
- Вайсковыя могілкі часоў Другой сусьветнай вайны. У парку пахаваны камандзір атрада брыгады імя К. С. Заслонава Д. Я. Касачоў (1906, Бортнікі — 20.11.1942), 70 вайскоўцаў і партізанаў. У 1966 гаду пастаўлены помнік — скульптура воіна й у 1973 годзе абеліск.
Палацава-паркавы ансамбль
- Палац пабудаваны ў стылі мадэрн з рысамі класіцызму й мае складаную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.[10][11]
- Парк пэйзажнага тыпу разьбіты ў 1901 годзе з выкарастаньнем існуючых пасадак і хвойных парод: хвоі веймутава, Банкса, Мурэя, кедравая эўрапейская і хвоя звычайная, лістоўніца эўрапейская, піхта сыбірская, дугласія шэрая.[12]
- Царква Ўваскрасеньня Гасподняга. Помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя рэтраспэктыўна-расейскага стылю ў занядбаным, напаўразбураным стане. На загад Архіяпіскапа Полацкага і Віцебскага Васіля Лужынскага ўласьнік маёнтка Межаўскі ключ Канстанцін Любамірскі фундаваў пабудову цаглянай царквы рэтраспэктыўна-расейскага стылю.[13][14]
Remove ads
Страчаная спадчына
- Царква Покрыва Багародзіцы. Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Ільля Шульц.[15][8]
Асобы
- Мікалай Альхоўскі (27.09.1909 — 26.08.1978, Масква) — падпалкоўнік авіяцыі, камандзір авіяэскадрыльлі. Герой Савецкага Саюзу (4 лютага 1944 году).
Заўвагі
- Ганна Марыя Клементына Любамірская (06.03.1838, Санкт-Пецярбург — 27.04.1914; па-польску: Anna Maria Klementyna ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Канстантіна Станіслава Любамірскага(18.11.1786 — 25.4.1870, Варшава; па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), унучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). 10 траўня 1870 году шлюб з графам Францішкам Лубенскім (26.02.1834 — 03.08.1891, Варшава; па-польску: Franciszek hr. Łubieński z Łubnej h. Pomian)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads