Мокрая Дуброва

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́края Дубро́ва[1] (таксама — Мо́кра[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лагішынскага сельсавету. На поўначы вёскі праходзіць аўтастрада Р105.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вёска зьяўляецца даўняй уласнасьцю каралёў Рэчы Паспалітай, была вотчынай землеўладальнікаў Сташэвічаў.

  • У 1880-я складаецца з 32 двароў з насельніцтвам 203 чалавекі;
  • зьяўлялася месцам бітваў у гады Першай сусьветнай і савецка-польскай войнаў;
  • 9 верасьня 1915 году пад Мокрай Дубровы загінула ў баі сястра міласэрнасьці Рыма Іванова — адзіная ў Расеі жанчына, узнагароджаная ордэнам Сьвятога Георгія 4-й ступені;
  • У савецкі час частка зямель падвергнулася парцэляцыі і была прададзеная сялянам;
  • 1940—1954 гады — зьяўлялася цэнтрам Дуброўскага сельсавету Лагішынскга раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[2];
  • у сакавіку 1944 году нацысты спалілі 3 двары, забілі 4 чалавекі.
Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 339 чалавек
  • 1999 год — 421 чалавек
  • 1998 год — 432 чалавекі, 198 гаспадарак

Інфраструктура

У вёсцы знаходзяцца крама, фэльчарка-акушэрскі пункт, дом малітвы, лясьніцтва, тартак, сельскі клюб, 2 могілак; да 2015 году дзейнічала Мокрадуброўская базавая школа.

Інфармацыя для турыстаў

  • Вайсковыя пахаваньні Першай сусьветнай вайны (1915—1918 гадоў):
    • на поўнач ад вёскі, у лесе;
    • на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, у полі недалёка ад дарогі на Сташаны;
    • на ўсходняй ускраіне вёскі, каля дарогі на Лышчу;
  • Кенатаф Рыме Івановай (1894—1915) на вул. Кастрычніцкай, 6.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads