Монтуш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Монтуш (Монцюш), Монтш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мунтш або Мунч (Muntsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[2] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[4] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Proinde ego Katherina Monthvssowa (30 верасьня 1471 году)[6]; ego nobilis Katharina Monthuschowna (15 лютага 1484 году)[7]; Миколаи Монтюшевич (1524 год)[8]; Монтюшевичъ (1528 год)[9]; бояринъ… Мартина Монтшовича (27 верасьня 1581 году)[10]; Donatoryusz pan Montusz ma włok (8 жніўня 1748 году)[11]; pan Mantusz… przywileiu pana Montusza na włok (15 лютага 1762 году)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Мікалай Монцюшавіч — медніцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе
- Манцюшавіч — медніцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Монтушы (Montusz) гербу Ясенчык[13] — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага павету[14].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads