Мурава (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мура́ва[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Пружанаў, 42 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Налічвала 103 дымы, 824 мешканцаў. Праваслаўная Траецкая царква, капліца, школа[3]. У 1897 годзе — 1236 жыхароў, 187 двароў, народная вучэльня, царква, кузьня, крама, хлебазапасны магазін.

За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. Была адчыненая чатырохгадовая, а пасьля шасьцігадовая школа з навучаньнем на польскай мове. Вёска зьяўлялася сядзібай Хрысьціянскага зьвязу пяцідзясятнікаў, колькасьць вернікаў тут складала амаль 100 чалавек[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 489 жыхароў[5]; 1970 год — 817 жыхароў; 1999 год — 577 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 593 жыхары, 239 двароў; 2005 год — 599 жыхароў, 230 двароў[6]; 2010 год — 554 жыхары

Інфраструктура

ААТ «Мурава» (сельская гаспадарка), рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт.

Дзіцячы садок, сярэдняя школа, ФАП, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, Дом культуры, аддзяленьне сувязі.

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н544 Чапялі — Мурава — Сухопаль, Н548 Янаўшчына — Мурава і Н555 Мурава — Бакуны[7].

Турыстычная інфармацыя

Асобы

  • Даніла Комса — адзін з пачынальнікаў пяцідзясятніцкага руху на Пружаншчыне

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads