Мэйнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэйнар (Мэйнэр, Майнар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мейнар, пазьней Мэйнэр (Meinar, Meyner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маган- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнэль, Мэйнарт; германскія імёны Meynell, Meinart) паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Paweł Meinar (14 ліпеня 1606 году)[6]; w wójtostwie powentskim wsi… Mejnary (22 і 23 ліпеня 1661 году)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Павал Мэйнар — шляхціч, які ў 1606 годзе ўзяў удзел у зьезьдзе ў Вільні
Мэйнаровічы (Mejnarowicz, Meynarowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[8].
Мэйнэровічы (Mejnerowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[9].
Майнаровічы — літоўскі шляхецкі род[10].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мейнор у летувізаванай форме[11]
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Мейнарышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads