Мэйнар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мэйнар (Мэйнэр, Майнар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мейнар, пазьней Мэйнэр (Meinar, Meyner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маган- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнэль, Мэйнарт; германскія імёны Meynell, Meinart) паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Paweł Meinar (14 ліпеня 1606 году)[6]; w wójtostwie powentskim wsi… Mejnary (22 і 23 ліпеня 1661 году)[7].

Remove ads

Носьбіты

  • Павал Мэйнар — шляхціч, які ў 1606 годзе ўзяў удзел у зьезьдзе ў Вільні

Мэйнаровічы (Mejnarowicz, Meynarowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[8].

Мэйнэровічы (Mejnerowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[9].

Майнаровічы — літоўскі шляхецкі род[10].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мейнор у летувізаванай форме[11]

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Мейнарышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads