Мэйнарт
мужчынскае асабовае імя (Majnard) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэйнарт (Мейнарт, Мэйнэрт, Майнарт), Мэйнард (Мейнард, Майнард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мейнарт або Мейнард, пазьней Майнэрт (Meinart, Meynard, Mainert, Meinert[1]) — імя германскага (нямецкага[2]) паходжаньня[3]. Іменная аснова маган- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнэль, Мэйнар; германскія імёны Meynell, Meinar) паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Сутарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Sutardus) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Meinart (Meinard, Meinhart, Meinhard)[7].
Германскае імя Meynhard бытавала ў XV ст. у Рызе[8].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Meinhardt[9][10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Моитикгаилу, Меинортову племеннику, пустая землица (9 лістапада 1449 году)[11]; зъ села Мейнартович (23 сьнежня 1596 году)[12]; Jan Meynart (10 траўня 1655 году)[13]; Friedrich Meinerdt (сакавік — красавік 1656 году)[14]; Alexander Meynartowicz (4 сакавіка 1667 году)[15]; od JM xdza Meynarta… parochus Połongoviensis Meynart (1675—1677 гады)[16]; mała kamienica imé pana Meynartowicza — podczaszego Lidzkiego (12 ліпеня 1690 году)[17]; Malcher Mejnard… Kazimierz Meynard… Piotr Meynard z Mejnardów (1690 год)[18]; Joannis Godlob Meynert, Joannes Meynert (1761 год)[19]; Mateusz Wincenty Meynartt (1822 год)[20]; Emilia Meynert (1837 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Мейнарт (Мейнорт) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Ян Мікалаевіч Мэйнартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[22]
- Мікалай Янавіч Мэйнарт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[23]
- Міхал Міцкевіч Мэйнартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[24]
Мейнарды (Mejnard) гербу Даліва, Мейнарты (Mejnart) гербу Равіч і Мейнартовічы (Mejnartowicz, Meynartowicz) гербу Любіч[25] — літоўскія шляхецкія роды[26].
Майнарды, Майнарты і Майнартовічы — літоўскія шляхецкія роды[27].
Мэйнэрт (Mejnert) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads