Мікольцы (вёска)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міко́льцы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1848 год — зьяўляліся вёскай маёнтку Мікольцы Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем І. Галкі. Вёска налічвала 18 двароў і 113 жыхароў. У вёсцы знаходзілася карчма на шляху зь Мядзела ў Кабыльнік.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 10 двароў і 88 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 191 жыхара. Побач зь вёскай знаходзіўся засьценак Мікольцы, які зьяўляўся ўладаньнем Ванасевіча. Насельніцтва засьценка складала 15 жыхароў.
- 1908 год — вёска, 21 двор, 160 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага ) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 32 двары і 191 жыхара, маёнтак — 1 двар і 14 жыхара
- 1921 год — bёска налічвала 44 двары і 259 жыхара, маёнтак — 3 двары і 36 жыхара
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў саладзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1948 год — створаны калгас «40 год БССР».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага сельсавету (з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну).
- У 1959 годзе была пабудаваная 8-гадовая школа, пачаў працаваць клюб.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад кагласу «Ленінскі шлях» (да 20 лістапада 1961 году — «Сталінскі шлях») з цэнтрам у вёсцы Баяры.
Remove ads
Асобы
- Адольф Варановіч (1940-2001)- беларускі пісьменьнік
Насельніцтва
- 2010 год — 104 жыхары
- 1999 год — 128 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 79 двароў, 148 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы разьмяшчаюцца клюб, бібліятэка, крама. У 1968 годзе ў гонар партызанаў Вялейшчыны каля вёскі быў усталяваны помнік.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads