Мірэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мірэйка (Мірка), Мярэйка (Мерка), Марэйка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мірыка, Мерыка або Марыка, пазьней Марэка, Мэрэка або Мэрка (Mirica, Merica, Maricho, Marêke[1], Mereko[2], Mereke[3], Mercke[2]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[5].

У Прусіі бытавала імя Мерыка (Мірыка, Мірка): Merike (1359 і 1360 гады)[6], Mircke (1360 год)[7], Miriko (1387 год)[8]. У 1650 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Marich, Borussus[9]. У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Mareike[10].

У Польшчы (Памяранія) у 1570 годзе адзначалася імя Marika[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: через старые рубежи, Мереику речку… Мереику (16 траўня 1496 году)[12]; homines kmethones videlicet Myerko (9 студзеня 1522 году)[13]; Грицъ Миреиковичъ (1528 год)[14]; s Janem Mirichem (1563 год)[15]; Mirki (1744 год)[16]; krewny Mirko (28 сьнежня 1778 году)[17]; zaścianek Merejkiszki (1782—1784 гады)[18]; Jerzy Marejko (1797 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

Марэйкі (Morejko) — прыгонныя зь вёскі Сакавічаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[21].

Мяркевіч (Mierkiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads