Уладзімер

мужчынскае асабовае імя (Владимир) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіме́р (Валадзімер, Валдымэр, Вальдымэр, Валдымір) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Валдмер, Валдэмар або Волдымар (Waldmer, Valdemar, Woldimar) і Мервалд (Meruald) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Мервін, Маргела, Нетымер; германскія імёны Mervinus, Mergell, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3].

Папулярнае тлумачэньне імя Ўладзімер (Уладзімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'валодаць' і 'мір'[4]. Нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр зьвязваў першую частку імя з царкоўнаславянскім владь 'улада', тады як другую частку лічыў роднаснай гоцкаму -mērs ('вялікі'), старажытнагрэцкаму ἐγχεσίμωρος ('славуты кап'ём'), старажытнаірляндзкаму mór, már ('вялікі'). Такім парадам, ён тлумачыў імя Ўладзімер як «вялікі ў сваёй уладзе»[5]. Меркаваньне пра паходжаньне другой часткі імя з германскіх моваў падтрымліваюць мовазнаўцы Андрэй Залізьняк[6], Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) ды іншыя[7].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што германскі тэрмін wald (-old) адпавядае праславянскаму *voldъ — корань для 'валадарыць, панаваць', тым часам германскае mar, mer і стараславянскае меръ, миръ тлумачацца як 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Ўладзімер значыла «Вялікі ўладай», «Слаўны ўладай»[8].

Скандынаўскія і ісьляндзкія пісьмовыя помнікі пасьлядоўна атаясамліваюць рускае імя Ўладзімер (пачынаючы ад Уладзімера Сьвятаславіча) з германскім імём Вальдэмар (лац. Valdimerus)[9].

У Прусіі бытавала імя Вальдымір: Woldemyr (1400 год)[10].

Германскае імя Woldemer бытавала ў XV ст. у Рызе[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: per Woldemarum filium Algherden (7 лістапада 1367 году)[12]; изгнаша oть себя Псковичи князя Литовского Володимера Торопецкого (Пскоўскі першы летапіс)[13]; князь Тимохвеи Володимеровичь (19 чэрвеня 1473 году)[14]; Mikołaj Włodymier (6 студзеня 1700 году)[15]; Jozefata Woldymer (1814 год)[16]; Józefa Wołodymir (1819 год)[17]; Józef Wałdymer (1841 год)[18]; Brygida Woldymerówna (1849 год)[19].

Носьбіты

Валдыміры (Wołdymir) — літоўскі шляхецкі род зь мястэчка Даўгелішкаў[20].

На 1909 год існаваў фальварак Вальдэмарава ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[21].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads