Міра (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міра, Мера (Мер, Мар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Міра, Мера або Мара (Miro, Mero, Maro) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мірэйка (Марэйка), Мерула (Мерла), Мірын (Марын), Міруш, Марбут, Мервін, Маргела (Маргайла), Маркунт, Мармонт, Баўдамір, Валадзімер (Уладзімер, Валдымір), Гасьмір, Казімер, Нетымер. Адзначаліся германскія імёны Mirica (Merica, Maricho), Merula (Merlo), Marinus (Merrin), Merusch, Marbotte, Mervinus, Mergell, Margundis, Marmundus, Baldomer, Waldmer (Valdemar, Woldimar), Hasmar (Hessemer), Gazmar (Gasmarus), Nitimerus.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Merlin (Marlin), Merbot (Merbota, Mirbota[3]), Ademarus, Baltmar, Detmar, Gismar (Gisemar), Kastmar (< Gastmar), Otmar, Rejmer, Ulmar, Wolmar[4].

Сярод рускай шляхты бытавала імя Mirbotha[a] (1427 год)[6].

У Прусіі бытавалі імёны Myre (1340 год)[7], Merike / Mircke / Miriko[b] (1359, 1360 і 1387 гады)[9][7], Merune / Meron[c] (1289, 1340, 1346, 1349 і 1376 гады)[11][12], Merit / Merite (1336 і 1359 гады)[12], Miregaude[d][7], Margis[e] (1399 год)[15], Merkune[12], Marsune[15], Germer[f][17], Luthymer[g] (1274 год)[19], Wissemire / Wissameire[h] (1350, 1377 і 1384 гады)[21][22], Woldemyr[i] (1400 год)[25], Woymir[j] (1343 год)[27]. У 1615 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joannes Miraw, Borussus[28].

У Ноўгарадзе бытавала імя Мірата: у Миряте (XII ст.)[29].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: terram pro agricultura ecclesiastica alias poswyathna dictam Myrowszczyna… Myrowczyna (27 красавіка 1478 году)[30]; Мар[ъ] Отал[ъ] (1567 год)[31]; Олекса Мировичъ… Миръ (1649 год)[32]; Bazyli Jakublewski Mirewicz, prezbiter Łobuczewski kapituły Brzeskiey (10 сьнежня 1674 году)[33]; Stefan Mirowicz (1699 і 1701 гады)[34]; Hryhor Miera (6 студзеня 1700 году)[35]; Mirowszczyzna (1744 год)[36]; Thadeus Mier (18 сакавіка 1769 году)[37]; Jan Marewicz (1835 год)[38][k].

Remove ads

Носьбіты

  • Міра ( 583) — кароль свэваў у Галісіі
  • Міра I ( 896) — граф Канфляну і Русільёну
  • Міра II ( 927) — граф Сэрдані, Канфляну і Бэсалу
  • Міра III ( 984) — граф Бэсалу, біскуп Жыроны
  • Ганус Мер — берасьцейскі млын, «немец», які ўпамінаецца ў 1577 годзе[62]
  • Ганна Шчаснаўна Мяровіч — расенская зямянка, якая ўпамінаюцца ў 1596 годзе[63]
  • Стэфан Міровіч (Stefan Mirowicz) — магістар філязофіі і гуманітарных навук (1701 год)[64]
  • Юзэф Міровіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[65]

Мары — літоўскі шляхецкі род[66]

Міровічы (Mirowicz) гербу Прыяцель — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[67].

Марэвічы — літоўскі шляхецкі род[44].

Мяровіч (Mierowicz) і Міровіч (Mirowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[68].

На гістарычнай Смаленшчыне існуе вёска Марышкі.

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Merboto[5]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Mirica (Merica)[8]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Maronus[10]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Мерыгаўд (Merigoz, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz)[13]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Merigis (Margis)[14]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Germer[16]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Liutmere (Liudemar)[18]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Visimar, пазьнейшае Wismer[20]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Waldmer[23] (Woldemar[24])
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Uunimar (Wonamar)[26]
  11. Таксама:
    • Мерун: Merune (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[39], подле граници Пруское Немецкое аж до сеножати Мирунишок, а сеножатю Мирунишки (15 ліпеня 1514 году)[40], границею Прускою ажъ до сеножати Мерунишок, а Мерунишками (11 студзеня 1517 году)[41], Мароны (Maron) — літоўскі шляхецкі род[42];
    • Мерэнт, Марэнда (адзначалася старажытнае германскае імя Merienta[5]): земли… Мерентишки (14 кастрычніка 1525 году)[43], Марэнды — літоўскі шляхецкі род[44];
    • Мірід (адзначалася германскае імя Marit[45][46]): Мицъко Миридовичъ (1528 год)[47];
    • Мірут: Домашъ Мирутичъ (1563 год)[48], у Прусіі адзначалася прозьвішча Marutt[49];
    • Мерген, Марген (адзначалася старажытнае германскае імя Merigands[50]): Luciæ Margieniczia de Golminiany (1703 год)[51], Mergienicze (1744 год)[36];
    • Маркут, Меркуць, Меругот (адзначалася старажытнае германскае імя Marigot[52], Margot[53]): Кгабриал Моркутович[54], Матеи Моръкутовичъ[55], Юхно Меръкутевичъ[56] (1528 год), Parafia ekimańska… Mierugotowo wieś[57], Parafia kiemieliska… Marguciszki[58] (1784 год);
    • Мірат (адзначалася германскае імя Marot[45][46]): Miratycze (1744 год)[36], на гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Мірацічы;
    • Мармот: у Волковыиском повете село на имя Лихиничи, конюхи… Гриня, а Панцка, а Сенка Мормотовичов (31 сьнежня 1515 году)[59];
    • Морштын: деръжавъца довъкгалишъскии и опъский панъ Анъдреи Моръштынъ… пану Янови а пану Юркови Моръштынамъ (8 і 10 траўня 1556 году)[60];
    • Бандзімер: Bandimier (1670 год)[61]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads