Міхаіл Гарбачоў (футбаліст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Гарбачоў (нар. 29 ліпеня 1983 году, Касьцюковічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Дзяцінства правёў у Качэрычах, дзе і пачаў займацца футболам[2]. У веку 16 гадоў выправіўся ў вучэльню алімпійскай рэзэрвы ў Бабруйску, некаторы час гуляў у менскім РВАР. У складзе «Белшыны» ў 2001 годзе стаў уладальнікам Кубка і чэмпіёнам Беларусі, а ў 2005 годзе пераможцам першынства Першай лігі. Пасьля таго, як «Белшына» заняла апошняе месца ў сэзоне Найвышэйшай лігі 2006 году, перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу і дапамог клюбу стаць уладальнікам Кубка краіны 2009 году. Быў абаронцам, але тым ня менш стаў у 2009 годзе адным з галоўных бамбардзіраў каманды.
У студзені 2013 году перайшоў у «Белшыну»[3]. У бабруйскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт бабруйскім клюбам[4]. У сэзоне 2014 году працягваў гуляць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Арцёмам Бобухам і Валерам Каршакевічам. У красавіку—траўні і ў жніўні 2014 году адсутнічаў праз траўму. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды ды звычайна складаў зьвязку з Арцёмам Бобухам або Алегам Карамушкам. У студзені 2016 году стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плянуе разьвітацца з большай часткай гульцоў, у тым ліку і з Гарбачовым[5].
У лютым 2016 году падпісаў кантракт з «Нафтанам»[6], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з навапалачанамі[7]. У першай палове сэзону 2017 году гуляў у асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але пазьней страціў месца ў складзе. У лютым 2018 году вярнуўся ў бабруйскую «Белшыну»[8]. Аднак, праз траўмы згуляў за бабруйскі клюб толькі ў адным матчы. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Ліда»[9], які пакінуў у лістападзе 2018 году[10].
У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы аб дамоўных матчах быў прысуджаны да 3 гадоў абмежаваньня волі[11], а ў жніўні быў пажыцьцёва дыскваліфікаваны АБФФ[12].
Міжнародная
У 2004—2005 гадох выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі, у складзе якой удзельнічаў у кваліфікацыі да моладзевага чэмпіянату Эўропы 2006 году. Але зборная, заняўшы 4-е месца ў групе, ня трапіла на чэмпіянат.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009, 2012
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads