Міхаіл Равуцкі

беларускі тэлежурналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Мікала́евіч Раву́цкі — беларускі тэлежурналіст.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Месца нараджэньня ...

2-разовы ляўрэат прэміі прэзыдэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва (2013, 2015) за гістарычна-дакумэнтальныя фільмы на беларускай мове, а таксама ўзнагароды «Тэлевяршыня» за найлепшую асьветніцкую праграму (2013). Ляўрэат мэдаля Францішка Скарыны (2023).

Remove ads

Паходжаньне і раньнія гады

Прадзед па кудзелі Міхаіл Куранец з-пад Вараніно (Быхаўскі раён) намаляваў пасьля Другой сусьветнай вайны большасьць абразоў у Траецкай царкве Быхава (Магілёўская вобласьць). Таксама пакінуў некалькі мунамэнтальных пэйзажаў і нацюрмортаў. Рэшту абразоў дамалёўваў юны дзед па кудзелі Куранцоў[1].

Міхаіл Равуцкі скончыў школу ў Цюмені (Расея), пасьля чаго спрабаваў паступіць на факультэт журналістыкі БДУ, але не прайшоў на катэдру друкаваных СМІ. Затым уладкаваўся рэпартэрам у раённую газэту «Маяк Прыдняпроўя» ў родным Быхаве (Магілёўская вобласьць). Пазьней паступіў на журфак БДУ на катэдру аўдыёвізуальных СМІ і перайшоў на працу рэпартэрам у Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі[1].

Remove ads

Беларускае тэлебачаньне

У 1-й палове 2000-х гадоў працаваў карэспандэнтам Агенцтва тэлівізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі і зьняў 10-хвілінны дакумэнтальны фільм «Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі»[2]. У 2012 годзе кіраваў вытворчасьцю гістарычнага кінатрылера «Слуцкія паясы. Тайныя знакі», які двойчы паказвалі на тэлеканале «Беларусь 1». 4—6 сьнежня 2012 году пад яго кіраўніцтвам на тэлеканале прадставілі трылёгію гістарычных дэтэктываў «Радзівілы. Тайны сям’і». Паказ прысьвячаўся 465-м угодкам атрыманьня Мікалаем Радзівілам «Чорным» княскага тытулу Сьвятой Рымскай імпэрыі[3]. У 2013 годзе стаў весьці тэлеперадачу «Пра мастацтва» на тэлеканале «Беларусь 3»[4]. 9 студзеня 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 9 «Аб прысуджэньні спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 году», паводле якога Міхаіла Равуцкага ў якасьці загадніка аддзелу навінаў культуры, рэдактарку Алену Борматаву і рэжысэрку Марыю Жукаву ўзнагародзілі за стварэньне 6 дакумэнтальных фільмаў — «Слуцкія паясы. Тайныя знакі», «Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі», «Радзівілы. Тайна сям’і», «Нацыянальная дылёгія. Статут ВКЛ», «Нацыянальная трылёгія: герб, гімн, сьцяг» і «Імя яму — Храм»[5]. Гэтыя фільмы на беларускай мове паказвалі па вечарах[6]. 27 студзеня 2014 году ў інтэрвію газэце «Зьвязда» Міхаіл Равуцкі адзначыў: «Посьпехам мы абавязаныя і калегу па міжнародным аддзеле Анатолю Ліпецкаму — галоўнаму голасу ўсіх нашых праектаў», які «раней быў адзначаны «Тэлевяршыняй» як найлепшы вядучы». Таксама Равуцкі дадаў: «галоўныя нашыя суаўтары — гэта экспэрты зь інстытутаў Акадэміі навук, унівэрсытэтаў, у тым ліку і замежных, навукоўцы Мірскага і Нясьвіскага замкаў»[7].

18 красавіка 2013 году на 10-м нацыянальным конкурсе «Тэлевяршыня» атрымаў узнагароду за найлепшую асьветніцкую праграму «Нацыянальная трылёгія»[8]. 23 чэрвеня 2014 году прадставіў на тэлеканале «Беларусь 3» гістарычную сагу «Шляхта. Брутальная гісторыя»[9]. Фільм складаўся зь 5 сэрыяў, якія ўлучалі інтэрвію з нашчадкамі беларускай шляхты[10]. 7 кастрычніка 2015 году выступіў суаўтарам дакумэнтальнага цыклю «Мы — беларусы» зь 52-хвілінных сэрыяў, які паказвалі штовечар на «Беларусь 1»[11]. 30 сьнежня 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 528 «Аб прысуджэньні спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2015 году», паводле якога Міхаіла Равуцкага, карэспандэнтку Натальлю Бардзілоўскую і рэжысэра Алега Даўгаполава ўзнагародзілі за стварэньне 10-сэрыйнай гісторыка-дакумэнтальнай кінастужкі «Яны сьпявалі за Радзіму»[12]. Урачыстае ўзнагароджаньне прайшло ў Палацы Рэспублікі[13].

1 і 10 студзеня 2016 году пад кіраўніцтвам Равуцкага на тэлеканале «Беларусь 1» прадставілі фільм «БТшнікі», прысьвечаны 60-годзьдзю Беларускага тэлебачаньня[14]. У красавіку 2017 году прадставіў на «Беларусь 1» 12-сэрыйны дакумэнтальны цыкль «Справа жыцьця» пра распрацоўкі беларускіх навукоўцаў, які працягнуў сэрыямі пра дзеячоў мастацтва[15]. У чэрвені 2017 году стаў аўтарам фільмаў «Аляксандру Ціхановічу 65 гадоў» і «Полацак»[16].

14 студзеня 2023 году атрымаў мэдаль Францішка Скарыны за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё нацыянальнай журналістыкі і тэлебачаньня[17].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads