Мікола Байкоў

беларускі мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікола Байкоў
Remove ads

Мікола Якаўлевіч Байкоў[2] (10 лютага [ст. ст. 22 лютага] 1889, Бежацк, цяпер Цьвярская вобласьць, Расея — пасьля 1945[3], Менск, цяпер Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, лінгвіст, пэдагог.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Дацэнт філялёгіі[4]. Аўтар звыш 100 працаў па літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і пэдагогіцы[5]. Карыстаўся псэўданімамі: Мікола Крывіч (М. Кр., М. К-ч і Кр-iч), Агляднік, Асьветнік і Настаўнік.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і сьвятара турэмнай царквы[5]. Пачатковую асьвету атрымаў у Бежацкай духоўнай вучэльні (Цьвярская губэрня), пасьля якой скончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю. У 1913 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Выкладаў філязофскія і пэдагагічныя дысцыпліны ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у мескай гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Менскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладнік Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму (МБПТ), вучоны сакратар Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у 19221928 Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Аўтар працаў па літаратуразнаўстве, крытыцы і пэдагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам з С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вызвалены 2 верасьня 1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспэктараце беларускіх школаў і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Улетку 1944 выехаў у Нямеччыну[6], працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай вязьніцы. Далейшы лёс невядомы[6].

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads