Нанарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нана́рт (Ненарт, Нінарт), Нанга́рт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Нонарт (Нонард).
Паходжаньне
Нангарт, пазьней Нэнэрт (Nanhart, Nennert[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова нан- (нен-) паходзіць ад германскіх дзіцячых імёнаў або як скарот асновы -нанд- (-нант-) ад гоцкага (ana)nanthjan 'набрацца сьмеласьці, адважыцца'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mokiey a Nienarth Czimochowiczy (1558 год)[6]; при его милости пану Петру Нонарту старосте Гелизейскомъ, лесничемъ Ойранскомъ, будовничемъ замку Виленского… панъ Петръ Нонартъ (1 сьнежня 1595 году)[7]; Семенъ Ненартовичъ (1649 год)[8]; mieszczanie… Krzysztof Nienart (1675—1677 гады)[9]; w. jej mc panią… Nonardem (1784 год)[10]; Antoni Nienartowicz (6 лютага 1786 году)[11]; Ignacy Karol Nonhartowicz (1802 год)[12]; Franciszka Ninart (1804 год)[13]; Wincenty Nonortowicz (1823 год)[14]; Joanna Ninartowicz (1837 год)[15]; Nienart (1913 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Крыстына Мікалаеўна Нонартаўна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1579 годзе[17]
- Жыгімонт (Сігізмунд) Нонарт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[18]
- Мікалай Нонарт і Юстына Нонартаўна — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1589 годзе[19]
Нанартовічы (Nanartowicz) — прыгонныя зь вёсак Вількішкаў і Пакальнішкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Ненартовічы (Nienartowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага і Троцкага паветаў[21][22].
Нанартовічы (Nanartowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[23].
Нонарты або Нонарды (Nonart, Nonard) — літоўскі шляхецкі род з Кемелішкаў[24].
Нангартовічы (Nonhartowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[24].
Ненарт (Nienart) і Ненартовіч (Nienartowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[25].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads