Нарт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарт, Норда — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Нарда, Норда або Норт (Nardo[1], Nordo, Nordt, North) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова норд- (нард-) паходзіць ад стараверхненямецкага nord 'поўнач'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Нартаўт (Нарталт), адзначалася германскае імя Nartolt.

У Прусіі бытавала імя Нартаўт: Nartawt (1398 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines nostros districtus Merecensis… Narta Ortimnowicza… Narta Sowiczewicza, Narta Czielkowicza (16 жніўня 1511 году)[7]; Нарта з Баева нет (1556 год)[8]; Kazimierz Nartowicz (1690 год)[9]; Elżbieta Barbara Norda (1805 год)[10][b].

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -нар- зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -нор- за найбольш адэкватнае прызнае norė́ti 'хацець, прагнуць', nóras 'хаценьне, ахвота, прагненьне'[4] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[5])
  2. Таксама:
    • Нарцейка: homines… Northeyko (25 траўня 1505 году)[11], Матеи Нартеикович (XVI ст.)[12];
    • Нартэль, Нарціла (адзначаліся германскія імёны Nardel, Nordel[13]): землю их на имя Нартелевщину (21 ліпеня 1496 году)[14], чоловеки… Нартила (12 кастрычніка 1525 году)[15], Nartele (1744 год)[16];
    • Нартант: capitaneum nomine vulgari Nartant (Хроніка Віганда)[17];
    • Нардвід, Нардвіт: Mikołaj Nardwid (1621 год)[18], Нардвітовіч (Nordwitowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads