Сава (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сава — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Сава або Савас (Soava, Savas[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова саў- паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Савіла, Савігайла (Саўгел), Савігін (Саўгін), Саўгут, Саўконт, Саўрык. Адзначаліся германскія імёны Savilo, Savigello, Sawkin, Savegot, Savegonte, Saveric.
У Прусіі бытавалі імёны: Sawkor, Sawgute / Sawgotthe[b][6], Sawarycke / Sauricke[c] (1315 і 1365 гады)[8], Sawirte[d][10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines nostros districtus Merecensis… Narta Ortimnowicza… Narta Sowiczewicza, Narta Czielkowicza (16 жніўня 1511 году)[11]; на воеводиную Троцкую… служебъника ее Якуба а Богдана Савича (сьнежань 1515 году)[12]; писара кгродского Троцкого пана Лаврына Савича (22 красавіка 1591 году)[13][e].
Remove ads
Носьбіты
Савіч (Sawicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[33].
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы саў- зь летувіскай мовы sãvas 'свой, уласны'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках)
- Адзначалася старажытнае германскае імя Savegotis[5]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Savaricus[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Seviertus[9]
- Таксама:
- Савейка: чоловека… Совеика Ляшковича (9 чэрвеня 1517 году)[14], Saweykiszkie (25 траўня 1505 году)[15], Józef Soweykа (1667 год)[16], na miejscu P. Józefa Soweyki (1690 год)[17];
- Савань: Саваневічы (Sawaniewicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род[18];
- Савант: Sawanciszki (1744 год)[19];
- Савібор (адзначалася германскае імя Seubar[20]): земля Совиборова в Рудоминъскои волости (1440—1492 гады)[21];
- Саварт, Шаверда (адзначалася старажытнае германскае імя Seviertus[9], *Savardus[22]): у XVI ст. існаваў «дварэц» Савортавы (Совортовы) у Жамойцкім старостве[23], Шаверды — літоўскі шляхецкі род[24];
- Савойна: велюнци… а Юремъ Совоиновичомъ (1440—1492 гады)[25];
- Саўгоўд (адзначалася старажытнае германскае імя Salgaudis[26]): у XVI ст. існавала «зямля» Саўгодзішкі (Совговдишки) у Жамойцкім старостве[23];
- Саўдарг: Jakub Saudarg… Andrzey Saudarg (1784 год)[27];
- Шаўдоўк: чоловека… Богдана Шовдовковича (28 студзеня 1517 году)[28];
- Саўман (адзначалася старажытнае германскае ім Sæmann[29]): Стэфан Венцлававіч Саўмановіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[30];
- Саўнар: Петраш Совнарович (1537 год)[31], Hrehory Węcławowicz Sawnarowicz na miejscu Dawida Sawnarowicza i Jana Józefowicza Sawnarowicza… Kazimier Sownar (1667 год)[32]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads