Нартаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нартаўт (Нарталт, Ніртаўт), Нартальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Норталд, Нарталд або Нарталт (Nortold[1], Nartold, Nartolt[2]) — імя германскага паходжаньня[3][2]. Іменная аснова норд- (нард-) паходзіць ад стараверхненямецкага nord 'поўнач'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Адпаведнасьць імя Нартаўт германскаму імю Nortold сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Нартаўт складаецца з асноваў -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7], і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[8], германскага þeudo[9] 'род, народ'[10]. Такім парадкам, імя Нартаўт азначае «захаваньне роду»[11].
У Прусіі бытавала імя Нартаўт: Nartawt (1398 год)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ego quidem nobilis Nicolaus Nartholthovycz (1473 год)[13]; coram Nicolao Nartholth (1486 год)[14]; Chvyethko Nartholthovycz (23 красавіка 1501 году)[15]; Chvyetko Nartholthovycz[16], Chwyethko Nartholthovycz[17] (1501 год); Martinus Chvyethko Nartholthovycz[18], Chvyethko Nartholthowycz[19] (1502 год); Янушко Нартовтович (1528 год)[20]; Jan Nartowt (20 кастрычніка 1655 году)[21]; Kazimierz Nirtowt (1667 год)[22]; Ród Nartowtów w Kotnianach: p. Matiasz Nartowt (1690 год)[23]; Jacobus Nartoftt (26 кастрычніка 1777 году)[24].
Remove ads
Носьбіты
- Нарталд († па 984) — біскуп Апту[25]
- Нартальд — шляхціч з Поўсіна (цяпер прадмесьце Варшавы), які ўпамінаецца паміж 1414 і 1425 гадамі[26]
- Мікалай Нартаўтавіч (Нарталт) — літоўскі баярын, які ў 1473 годзе зрабіў наданьне касьцёлу ў Палонцы
- Янушка Нартаўтавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Крыштап Мацеевіч Нартаўтовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1604 годзе[27]
З XVI ст. прыдомкам Нартаўт карыстаўся шляхецкі род Улятоўскіх гербу Ястрабец[28].
Нартаўты (Nartowt) — прыгонныя з Троцкага павету, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[29].
Нартаўты і Ныртаўты — літоўскія шляхецкія роды[30].
На 1904 год існавала сядзіба Нордвік у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[31] (адзначалася старажытнае германскае імя Nordwic[32]).
На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Нартаўты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads