Нарэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарэла (Нарэль, Норэль, Нэрэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Нарэла (Narelo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарвід, Нарымунт, Ашнар; германскія імёны Norvid, Normunt, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3].
У Польшчы адзначаецца прозьвіча Нарэль (Narel)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нареловичы (6 студзеня 1507 году)[5]; Шимко Нарелевич (верасень 1536 — жнівень 1537 году)[6]; светки… а Нареля Бутримовича (7 ліпеня 1539 году)[7]; Narel Iwasskowicz (1558 год)[8]; село Стрела… Болътрукъ Нарелевичъ… Юрукъ Нарелевичъ (24 красавіка 1580 году)[9]; Максимъ Нареля (1649 год)[10]; Narelowicz (1671—1681 гады)[11]; Narele (1744 год)[12]; Ignacy Norel (1843 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Шымка Нарэлевіч — баярын Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1536 / 1537 годзе
- Адам, Віктар і Караліна Нэрэлі (Nerel) — уладальнікі гаспадаркі ў Ядловічах каля Опсы на 1932 год[14]
Наралевічы — літоўскі шляхецкі род[15].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads