Нарымонт (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарымонт (Нарымунт, Нармунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча На́рмант (Нормунт, Нормант).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Нормунд або Нормунт (Normundus[1], Normund, Normunt[2]) — імя германскага паходжаньня[1][3][4]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Ашнар; германскія імёны Narelo, Norvid, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Нарымонт азначае «захаваньне палкасьці»[8]. Апроч таго, адзначалася германскае (дацкае) імя Normand[9].

Адпаведнасьць імя Нармонт германскаму імю Nor(d)mund (*Norimund) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].

У Прусіі бытавала імя Noremunt[12]. Імя Нармунт бытавала ў ваколіцах Мэмэлю: Pawel Narmunth (1511—1520 гады)[13], таксама існавалі вёскі Dautzkurren Narmund і Paul-Narmund (Narmundten)[14]. Так жа бытавала прозьвішча Narmund[15].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Нормант (Normant, Normont) і Нармантовіч (Normantowicz, Normontowicz)[16].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: се язъ, князь Василии Наримонтовичь (1390 год)[17]; Reussen könig Norman (Хроніка Віганда)[18]; Narmanthe rex Rutenorum (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[19]; Narimuth[a] або Нарамонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Narimunth (Ян Длугаш); Наримонтъ Гедиминовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[20]; Наримонтъ Гедименовичь (Сафійскі першы летапіс)[21]; homines tributarios… Narimunt (1461 год)[22]; homines in Serenczany… Narmvnth (Narmunth; паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[23]; князь Юрьи Наримонтович (5 красавіка 1501 году)[24]; Наримонтъ Гедименовичь[25], Наримантъ Гедимановичь[26][27] (Ніканаўскі летапіс); чоловеку Радунискому Наримонту Рачковичу (11 лістапада 1513 году)[28]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ[29], Миколаи Нармонътовичъ[30], Грицъ Нармонътовичъ[31] (1528 год); Миколаи Нармонтович (да 1533 году)[32]; чоловекъ господарьский Молявицкий Стась Нармунтовичь… отець мой Нармунтъ… Стасю Нармунтовичу (13 кастрычніка 1539 году)[33]; сведковъ… а Павла Наримонтовича (9 траўня 1540 году)[34]; Narmunt (1565 год)[35]; его милости пана Василія Михаловича Нарымунта (20 кастрычніка 1576 году)[36]; возного Станислава Нармунътя (22 лістапада 1595 году)[37]; Наримонт… Наримунт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[38]; xiazecia Romana Narimuntha Ruzinskiego (1613 год)[39]; w Milaykiszkach, alias Narmontach strzelcy… Maciey Narmontowicz (1641 год)[40]; Johannes Narmont, Adamus Narmont, Casimirus Narmont (20 кастрычніка 1655 году)[41]; Władysław Tadeusz Narmunt (1675, 1676 і 1679 гады)[42]; Zygmunt Narmunt[43], JM. Pani Zofia Narmuntowa[44] (1690 год); Eua Barbara Filia Adami Narmonth (1 студзеня 1705 году)[45]; Adamum Filium Adami Narmunt (16 студзеня 1707 году)[46]; Adamus Narmunt (28 траўня 1707 году)[47]; Vincentius Narmont (1734 год)[48]; Faustyna Normunt (1744 год)[49]; Jan Narymontt (18 жніўня 1744 году)[50]; Narmunttowna (17 кастрычніка 1744 году)[51]; Cyprjan Narmont (1759 год)[52]; Narmuntt (23 лістапада 1777 году)[53]; Stanisław Narmont (9 лютага 1785 году)[54]; Simonem Normontt (16 студзеня 1823 году)[53]; Wincenty Narmantowicz (1825 год)[55]; Józef Narmontt (1832 год)[56].

Remove ads

Носьбіты

Нарманты гербаў Габданк і ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[60].

Нармунтовічы[61] (Narmuntowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[62].

Нарманты або Нармунты (Narmont, Narmunt) гербаў Корчак і Ляліва — літоўскія шляхецкія роды[63].

Нармунты-Вашклевічы — літоўскі шляхецкі род[64].

Нармант (Narmont) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[65].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Нармонты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads