Бутрым
прозьвішча і мужчынскае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутрым (Батрым, Бутрымка, Путрым), Будрым — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бодэрым (Bauderrim[1][2][3]) і Рэмбод, Рымбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbodes[4], Rimbotus[5], Rimboto[6]) — імёны германскага паходжаньня[7][8]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[9] або ад асновы -буд- (-бод-)[10] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[11]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[12]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[13] (тое ж, што і Рымбут). Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Bothram[14].
Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].
Бытаваньне імя Бутрым (Бутримъ) адзначалася яшчэ за часамі Русі, прытым у мазавецкіх і падляскіх дыялектах польскай мовы «butrym, butryn» — гэта каржакаватае, плотнае дзіця; нязграбны, тоўсты чалавек, а паводле слоўніка Ўладзімера Даля «бутрим» — упарты, непаслухмяны, пахмурны чалавек. Летувіскія аўтары называюць усе пералічанымі славянскія словы і старажытнае рускае імя «балтызмамі»[16].
У Прусіі бытавала імя Butrymme[17].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Путрым (Putrym)[18].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Buttrim (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Butrim Souiczouicz (1387—1394 гады)[19]; па(н) Бутри(м) (20 траўня 1407 году)[20]; Butrim de Zirmuny[21], cum Butrymo[22], Butrim[23] (Butrym[24]; 2 кастрычніка 1413 год); Butrim[25] (22 верасьня, 24 кастрычніка і 27 лістапада 1414 году, 12 і 26 траўня 1415 году, 26 кастрычніка 1416 году[26], 19 красавіка 1437 году[27]); Johanne Buttrim de Szzyrmuni (26 студзеня 1416 году)[28]; Johannes Butrim Smolnensis (27 верасьня 1422 году)[29]; Buttrym[24]; Jorge Butrym (1432 год)[30]; Georgij fratris Butrim [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[31]; Georgius Butrym (22 сакавіка 1433 году)[32]; her Jorge Putriimme von herczog Swiidergalle (17 кастрычніка 1435 году)[33]; Wladislaus alias Butrin (1445 год)[34]; her Butrinco[25]; ego Anna filia generosa domini Butrimi legitima (1476—1477 гады)[35]; Бутримко Якубовичъ (9 верасьня 1488 году)[36]; Бутримъ Олехновичъ (2 ліпеня 1493 году)[37]; Бутрим Довкгин(т)ович (31 сакавіка 1495 году[38], 31 жніўня 1496 году[39]); Бутрымъ Якубовичъ Немировичъ (25 лістапада 1500 году)[40]; дворанина нашого Бутрима Якубовича (24 ліпеня 1501 году)[41]; Мартинъ Якубовичъ Бутримъ (16 красавіка 1502 году)[42]; купил в Ывашка а въ Бутрима Яновичовъ (11 верасьня 1504 году)[43]; famuli domini Martini Butrim (25 траўня 1505 году)[44]; Бутрим(ъ) Немирович(ъ) (1506 год, 23 ліпеня 1507 году, 8 лютага і 15 траўня 1509 году, 19 кастрычніка 1510 году[45], 19 верасьня 1561 году[46]); Ego Nicolaus Butrym heres in Grawszyszki (1507 год)[47]; homines nostros districtus Merecensis… Coreiwa Butrimowicza… Stanka Butrymowicza (16 жніўня 1511 году)[48]; unum hominem, dictum Butrim (9 сьнежня 1519 году)[49]; люди… а Бутрыма Екгиловича (22 жніўня 1522 году)[50]; Янко Бутримович (12 і 24 жніўня 1524 году)[51]; Бутримъ Микулич[52], Станислав Бутримович[53], Петръ Бутримович[54], Амъброс Бутримович… Григор Бутрымовичъ[55], Адамъ Бутримовичъ[56], Пашко Бутримовичъ… Богушъ Бутримовичъ[57], Амъброжеи Бутримовичъ[58], Станиславъ Бутримовичъ[59], Мартинъ Бутримъ[60], Мартинъ Бутримович[61], Матеи Бутримовичъ… Миколаи Бутримовичъ[62], Миколаи Бутримовичъ[63], Янко Бутримовичъ[64], Бутримъ Довнаровичъ[65], Миколаи Бутримовичъ[66], Бутримъ Навдовичъ[67], Богданъ Бутримовичъ[68], Бутрым Олехновичъ[69], Янъ Бутрымовичъ… Бутрымъ Монковичъ… Юри Бутърымовичъ[70] (1528 год); Бутрымъ (11 лютага 1531 году)[71]; Стецко Бутримович (1536—1537 гады)[72]; Минеико Будримович (1537—1538 гады)[73]; Бутрим Петрович (29 сакавіка 1542 году)[74]; люди добрые и тому моему листу добре сведоми… Бутрымъ Петрашевич… а Бутрыма Петровича (20 кастрычніка 1542 году)[75]; мещане Мозырские… Ходоръ Бутримовичь (1552 год)[76]; у Бутрыма Белевича (27 красавіка 1558 году)[77]; Butrym Piotrasskowic (1558 год)[78]; Миколаи Бутрымовичъ[79], Якубъ Бүтрымовичъ[80], Марътынъ Бутрымович[81] (1565 год); з Бутримовичъ[82], Якубъ Бутримовичъ[83], Мартинъ з Микуличъ Бутримовичъ[84], Андрей Бутримовичъ[85], Матей Бутрымъ Якубовичъ[86], Мартинъ Бутримовичъ[87] (1567 год); Ивашъка Бутримовича (14—16 студзеня 1579 году)[88]; домомъ Ивана Бутримовича (27 красавіка 1579 году)[89]; Aleksiey Butrymowicz (21 жніўня 1599 году)[90]; Петро Бутрименко… Максим Бутрименко… Лукян Бутрименко… Бутрим Попович (1649 год)[91]; Nicolaus Butrymowicz (1675—1677 гады)[92]; Zachar Butrym… Chalim Butrym… Łukian Butrym… Kuźma Butrym (1722 год)[93]; Butrymowicze… Butrymowszczyzna (1744 год)[94]; Marianna Butrimowicz (1758 год)[95]; Parafia niemonoyska… Butrymowicze folwarczek (1784 год)[96]; Marianna Botrymowicz (1815 год)[97].
Remove ads
Носьбіты
- Бутрым († 1382) — пляменьнік маці Вітаўта, пакараны сьмерцю на загад вялікага князя Ягайлы ў якасьці помсты за забойства старосты лідзкага Вайдылы
- Ян Бутрым († да 1428) — маршалак гаспадарскі і намесьнік смаленскі, меў сына Юрыя; пачынальнік роду Бутрымовічаў
- Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; † да 1445) — літоўскі баярын
- Бутрым Алехнавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1493 годзе
- Бутрым Даўгінтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1495 і 1496 гадох
- Бутрым Якубавіч Неміровіч (да 1488 — па 1523) — цівун віленскі
- Марцін Якубавіч Бутрым — намесьнік вялёнскі, які ўпамінаецца ў 1502 годзе
- Бутрым Янавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1504 годзе
- Станчык Бутрымавіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1523 годзе[98]
- Бутрым Мікуліч — наваградзкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Бутрымавіч — медніцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Бутрымавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Амброс і Грыгор Бутрымавічы — вількамірскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Адам Бутрымавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пашка і Богуш Бутрымавічы — пянянскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Амбражэй Бутрымавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станіслаў Бутрымавіч і Марцін Бутрым — баяры Ковенскага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Бутрымавіч — суміліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мацей і Мікалай Бутрымавічы — высакадворскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Бутрымавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Янка Бутрымавіч — астрынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Доўнаравіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Бутрымавіч — слонімскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Наўдавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Багдан Бутрымавіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Алехнавіч, Ян Бутрымавіч, Бутрым Монкавіч і Юры Бутрымавіч — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Сьцецька Бутрымавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1536/1537 годзе
- Бутрым Пятровіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Мікалай Рыгоравіч Бутрымовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[99]
- Захар, Халімон, Лук’ян і Кузьма Бутрымы — жыхары мястэчка Астроўны (Віцебскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1714 годзе[100]
- Мікалай Батрымовіч — шляхціч Лідзкага павету, які ўпамінаецца ў 1728 годзе[101]
- Мацей Бутрымовіч (1745—1814) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік, падстароста і лоўчы пінскі
- Андрыян Бутрымовіч — прэор Барунскага базылянскага манастыра ў 1794 годзе[102]
- «Бутрым Няміра» — п’еса Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1906 годзе паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна»
Бутрымовічы (Butrymowicz) — прыгонныя зь вёскі Буракоў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[103].
Бутрымы гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[104].
Бутрымы-Пакрамовічы[105] і Бутрымы-Строўпі[106] — літоўскія шляхецкія роды.
Будрымы (Budrym) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[107].
Бутрым (Butrym) і Бутрымовіч (Butrymowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[108].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сёлы Бартламееўка або Бутрымаўка-Волчкавічы і Бутрымаўка або Балтрамееўка ў Рэчыцкім павеце[109].
У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Бабяны Бутрымавічы ў Жамойцкім старостве[110].
На 1900—1905 гады існавала вёска Бутрымы ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[111], на 1900 год — вёска і маёнтак Бутрымавічы ў Троцкім павеце Віленскай губэрні[112].
На 1904 год існавалі вёскі з назвай Бутрымава ў Бельскім і Духаўшчынскім паветах Смаленскай губэрні[113].
На 1909 год існаваў фальварак Бутрымаўшчына ў Менскім павеце Менскай губэрні[114].
На 1910 год існавалі вёска і фальварак Бутрымава (Бутрымова) у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[115].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Бутрымава, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Бутрымаўцы. Назву Бутрыманцы маюць вёскі на гістарычных Віленшчыне і Троччыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads