Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)
беларуская літаратурная прэмія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Нацыяна́льная літарату́рная прэ́мія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменьнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозьвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Сьвяце беларускага пісьменства.
Remove ads
Гісторыя. Апісаньне
Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор году, ляўрэятам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыплёмы[1].
Нацыянальная літаратурная прэмія зацьверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменьнікаў Беларусі[2]. Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменьнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспэртнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэятаў праводзіцца падчас сьвяткаваньня Дня беларускага пісьменства[2].
Першае ўзнагароджаньне адбылося 6 верасьня 2015 году ў Шчучыне падчас сьвяткаваньня 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].
Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].
Remove ads
Пералік ляўрэятаў
2015
- Проза — Уладзімер Саламаха, аповесьць «І няма шляху чужога».
- Паэзія — Тамара Краснова-Гусачанка, зборнік паэзіі «Встреча».
- Дзіцячая літаратура — Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак «Надзейка-чарадзейка».
- Драматургія — Натальля Голубева, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» («ОНТ»).
- Крытыка і літаратуразнаўства — Дзяніс Марціновіч, кніга «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».
- Публіцыстыка — Міхаіл Шыманскі, кніга нарысаў «Мы этой памяти верны».[4]
2016
- Паэзія — Мар’ян Дукса «Птушка вечнасьці — душа»
- Проза — Алесь Марціновіч «Цяпло колішніх вогнішчаў».
- Драматургія — Ягор Конеў «Злачынства і пакараньне на берагах Сьвіслачы».
- Публіцыстыка — Мікалай Барысенка «Рэха Вялікай вайны ва Ўсходняй Беларусі».
- Літаратуразнаўства — Тацяна Мацюхіна «Беларускі імпрэсіянізм».
- Дзіцячая літаратура — Сяргей Давідовіч «Дзедава жалейка»[5].
2017
- Паэзія — Анатоль Аўруцін «Прасьвятленьне» (зборнік).
- Проза — Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча».
- Драматургія — Васіль Ткачоў «Характары».
- Публіцыстыка — Зіновій Прыгодзіч «Постаці».
- Літаратуразнаўства — Валер Назараў «Тайнапіс Андрэя Мрыя».
- Дзіцячая літаратура — Міхась Пазьнякоў «Возера Дзіва».
- Дэбют — Маргарыта Латышкевіч «Яблыкі»[6].
2018
- Паэзія — Казімер Камейша «Высокі бераг» (зборнік).
- Проза — Васіль Шырко «Нязваны госьць» (аповесьці).
- Драматургія — Георгі Марчук «Сьвятло вышыні» (п’есы).
- Публіцыстыка — Зінаіда Дудзік «Пара высокага сонца».
- Літаратуразнаўства — Іван Штэйнер «Сьмехавыя традыцыі Рэнэсансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагодзьдзя».
- Дзіцячая літаратура — Вольга Нікольская «Выкраданьне шэдэўра».
- Дэбют — Юлія Алейчанка «Пад чароўным шкельцам»[7].
2019
- Паэзія — Мікола Маляўка «Сланечнік» (зборнік).
- Проза — Алег Ждан «Геній».
- Публіцыстыка — Віктар Хурсік «Вале».
- Літаратуразнаўства — Сьвятлана Калядка «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі».
- Дзіцячая літаратура — Уладзімер Ягоўдзік «Кветкі дзівасілу».
- Дэбют — Станіслава Ўмец «Сэрца Сакры»[8].
2020
- Паэзія — Валер Грышкавец «Застаюся назаўсёды».
- Публіцыстыка — Ігар Пракаповіч «Пастаўшчына».
- Літаратуразнаўства — Іван Саверчанка «Магія слова».
- Дзіцячая літаратура — Кацярына Хадасевіч-Лісавая «Ключ ад Вялікай Каштоўнасьці».
- Проза — Уладзімер Сьцяпан «Хвалі» (зборнік).
- Дэбют — Вольга Нікіценка «Сузор'е птушкі» (зборнік вершаў)[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads