Нджамэна
сталіца Чаду From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нджамэ́на (па-француску: Ndjamena, па-арабску: نجامينا) — сталіца і найбуйнейшы горад Чаду. Горад мае асаблівы статус, а сам ён падзелены на 10 акругаў, што падобна да Парыжу. Насельніцтва складае 993 492 чалавекі (2009). Нджамэна ёсьць цэнтрам эканамічнай дзейнасьці ў Чадзе. Тут пашыраная мяса-, рыба- і бавоўнаперапрацоўка. З улікам таго, што горад стаіць ля мяжы з Камэрунам, ён утварае трансгранічную аглямэрацыю зь местам Кусэры ў Камэруне[1].
Remove ads
Гісторыя
Нджамэна была заснавана як Форт-Лямі францускім камандзірам Эмілем Жэнтылем 29 траўня 1900 году і названая ў гонар Амэдэ-Франсуа Лямі, армейскага афіцэра, які загінуў у бітве пры Кусэры за месяц да таго[2][3]. Гэта быў буйны гандлёвы горад, які пазьней стаў сталіцай рэгіёну і краіны.

За часам Другой сусьветнай вайны французы разьлічвалі на гарадзкі аэрапорт дзеля перамяшчэньня войскаў і прыпасаў[4]. 21 студзеня 1942 году адзінкавы нямецкі бамбавальнік Heinkel He 111 пасьпяхова разбамбіў аэрадром у Форт-Лямі, зьнішчыўшы запасы нафты і дзесяць самалётаў. Першы банк у Форт-Лямі зьявіўся ў 1950 годзе, калі парыскі банк Ль’Афрык Асыдэнталь адкрыў тут сваю філію. 6 красавіка 1973 году прэзыдэнт краіны Франсуа Тамбальбай зьмяніў назву горада на Нджамэну[3], узятае ад арабскай назвы суседняй вёскі, што азначае «месца адпачынку». Гэта было зроблена ў рамках сваёй аўтэнтычнай праграмы афрыканізацыі[5].
Час узрушэньняў у горадзе пачаўся зь няўдалага перавароту, які спрабаваў зрабіць прэм’ер-міністар Гісэн Габрэ супраць прэзыдэнта Фэлікса Малюма. Малюма і нацыянальная армія, якія была верная яму, пацярпелі паразу, а ўмяшальніцтва ў бітву іншых паўночных груповак, супернікаў Габрэ, ускладніла сытуацыю. У 1979 годзе пры міжнародным пасярэдніцтве было дасягнутае часовае перамір’е, у выніку чаго вайскавод Гукуні Ўэдэі ачоліў урад нацыянальнага адзінства[6], а ягоны супернік Габрэ быў прызначаны міністрам абароны. Горад быў часткова разбураны падчас грамадзянскай вайны ў Чадзе ў 1979 і 1980 гадах. Вострае суперніцтва паміж Гукуні і Габрэ выклікала выбух новых сутыкненьняў у горадзе ў 1980 годзе. Нджамэна апынулася падзеленай на сэктары, якія кантраляваліся рознымі вайскаводамі. Зрух у сілах адбыўся праз шмат месяцаў толькі тады, калі Гукуні запрасіў на дапамогу лібійцаў, чые танкі разграмілі сілы Габрэ ў сталіцы[7]. Горад быў акупаваны Лібіяй падчас лібійскай інтэрвэнцыі 1980—1981 гадоў у рамках чадзка-лібійскага канфлікту[8]. У гэтыя гады амаль усё насельніцтва пакінула горад, шукаючы прытулку на супрацьлеглым беразе ракі Шары ў Камэруне.

Пасьля рознагалосьсяў паміж Гукуні і Муамарам Кадафі і міжнароднай няўхвалы лібійскага ўмяшальніцтва ў справы іншай дзяржавы, лібійскія войскі былі вымушаныя пакінуць сталіцу і Чад агулам у 1981 годзе. Гэта дало новыя мажлівасьці Габрэ, які рушыў на Нджамену і заняў горад зь невялікім супрацівам у 1982 годзе. Ён зрабіў сябе новым прэзыдэнтам. Жыхары вярнуліся толькі ў 1981—1982 гадах, пасьля заканчэньня баёў. Да 1984 году ў Нджамэне захоўваўся рэжым нармаваньня, а школы заставаліся закрытымі[9]. У рэшце рэшт ён быў адхілены падобным чынам у 1990 годзе ягоным былым генэралам Ідрысам Дэбі.
13 красавіка 2006 году атака паўстанцкага Аб’яднанага фронту за дэмакратычныя перамены на горад была разгромленая ў бітве пры Нджамэне[10]. 2 лютага 2008 году горад зноў быў атакаваны паўстанцамі. 2 лютага 2008 году за часам грамадзянскай вайны ў Чадзе паўстанца здолелі прасунуцца ў Нджамэну і накіравацца да прэзідэнцкага палаца, дзе адбыліся значныя баі з урадавымі сіламі[11]. Пасьля двух дзён змаганьня, то бок 4 лютага, Ідрыс Дэбі Ітна, які меў відавочную матэрыяльную перавагу над супернікамі, адціснуў паўстанцаў і выратаваў свой урад.
Remove ads
Геаграфія

Нджамэна стаіць на месцы зьліцьця рэкаў Шары і Лагонэ[4]. Зьяўляючыся сталіцай краіны, горад улучае бізнэсовы цэнтар Насара і а таксама шматлікія жылыя раёны, як то Мбалола, Чагуа, Парыж-Конга і Мурсал. Галоўны гандлёвы праспэкт гораду носіць імя Шарля дэ Голя.
Клімат
Нджамэна мае гарачы паўзасушлівы клімат з кароткім вільготным сэзонам і працяглым сухменным сэзонам. Не зважаючы на тое, што на горад прыпадае ў сярэднім каля 510 мм ападкаў у год, празь вельмі высокую эвапатрансьпірацую раёну, Нджамеэна па-ранейшаму трапляе ў катэгорыю паўзасушлівага клімату. Дажджлівы сэзон доўжыцца з чэрвеня па верасень, а найбольш моцныя дажджы падаюць у жніўні. Сухі сэзон пераважна ахоплівае астатнія восем месяцаў. Грунтуючыся на гадавых тэмпэратурах, Нджамэна ёсьць адным з самых гарачых буйных гарадоў на плянэце. Толькі за адзін месяц у годзе (жнівень) сярэдняя месячная высокая тэмпэратура не перавышае адзнаку ў 32 °C. Найвышэйшая тэмпэратура ў горадзе звычайна назіраецца ў час з сакавіка па травень перад пачаткам моцных дажджоў.
Remove ads
Эканоміка

Асноўнай эканамічнай крыніцай Нджамэны ёсьць сельскагаспадарчая праца. Блізу 80% насельніцтва Нджамэны занятая ў сельскагаспадарчых галінах, улучна ня толькі з вырошчваньне сельскагаспадарчых культураў, але і жывёлагадоўляй. Такім чынам, эканоміка Нджамэны амаль цалкам залежыць ад добрага надвор’я, што можа паставіць эканоміку ў небясьпечны і цяжкі стан у гады зь невялікай колькасьцю ападкаў. Нджамэна атрымлівае фінансавую дапамогу ад Сусьветнага банку, а таксама Афрыканскага банку разьвіцьця.
У горадзе маецца высокі попыт на кваліфікаваных рабочых дзеля працы ў нафтавым і газавым сэктарах, а таксама на працаўнікоў у замежных няўрадавых арганізацыяў, мэдычных установах і выкладаньня ангельскай мовы. Рэзыдэнты Нджамэны абавязаныя плаціць падатак да максымальнай сумы ў 60% ад усяго чыстага прыбытку[12].
Згодна з дасьледаваньнем, якое вымярае кошт жыцьця для эмігрантаў у гарадах ва ўсім сьвеце, апублікаваным амэрыканскай кансалтынгавай групай Mercer у 2011 годзе, Нджамэна ёсьць трэцім паводле дарагоўлі горадам у сьвеце[13]. Яна, як і іншыя афрыканскія гарады, пакутуе ад недахопу жыльля, якое адпавядае стандартам, якія чакаюць эмігранты зь іншых краінаў.
Адукацыя

У Нджамэне адукацыю можна разглядаць як раскошу, нават з улікам, што яна ўважаецца абавязковай і бясплатнай з часоў незалежнасьці Чаду ў 1960 годзе[14]. У Нджамэне маюцца два ўнівэрсытэты, як то Нджамэнскі ўнівэрсытэт з францускай мовай навучаньня, пабудаваны ў 1971 годзе, і Ўнівэрсытэт караля Фэйсала ў Чадзе з арабскай мовай навучаньня[15], пабудаваны ў 1991 годзе. Сярэднія школы ўлучаюць ліцэй імя Фэлікса Эбуэ, тэхніка-камэрцыйны ліцэй і ліцэй Мантэнь дэ Нджамэна. Сярэдняя школа ў Чадзе ёсьць абавязковай, аднак толькі 68% вучняў старэйшых за 12 гадоў наведваюць школу. З гэтых 68% ажно 70% наведваюць школу ў Нджамэне. Многія вучні ў міжнародных школах ёсьць дзецьмі кіраўнікоў, дыпляматаў і супрацоўнікаў няўрадавых арганізацыяў[16].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads