Ноам Чомскі

мовазнаўца, філёзаф і палітычны дзяяч ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Ноам Чомскі
Remove ads

Ноам Чомскі (таксама па-беларуску: Хомскі, па-ангельску: Noam Chomsky; нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году) — прафэсар-мовазнаўца з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (MIT), адзін з самых вядомых лінгвістаў 20 стагодзьдзя. Па-за межамі мовазнаўчых колаў Ноам Чомскі вядомы перадусім сваёй палітычнай актыўнасьцю, крытыкай замежнай палітыкі ЗША і анархічна-лібэртарыянскімі поглядамі.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

«Нью-Ёрк таймз Бук Рэвію» аднойчы напісала: «Калі судзіць па энэргіі, размаху, навізьне і ўплыву яго ідэяў, Ноам Чомскі — бадай, самы важны з існых сёньня інтэлектуалаў» (зрэшты, як Чомскі з высьмешкай адзначыў, далей у гэтым артыккуле выказваецца незадаволенасьць тым, што яго палітычныя работы, якія часта абвінавачваюць «Нью-Ёрк таймз») у скажэньні фактаў, «зводзяць з розуму сваёй няхітрасьцю»). Паводле зьвестак «Arts and Humanities Citation Index», паміж 1980 і 1992 гадамі Чомскі быў самым цытуемым з існых навукоўцаў і восьмым па частасьці выкарыстаньня крыніцай цытатаў наогул.

Remove ads

Біяграфія

Маці Ноама Чомскага нарадзілася ў Беларусі, але калі яна была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яе сям’я пераехала ў Злучаныя Штаты. Бацька паходзіў з Украіны і ў 17-гадовым узросьце эміграваў у ЗША, каб пазьбегнуць прызыву ў царскае войска. Чомскі кажа, што ніводны з бацькоў не апавядаў яму пра сваё жыцьцё да эміграцыі. Але і на новым кантынэнце бацькі Чомскага не былі інтэграванымі ў мясцовае грамадзтва. «Мая сям’я фактычна жыла ў габрэйскім гета», кажа Чомскі пра сваё дзяцінства ў Нью-Ёрку.

У 1945 годзе ён пачаў навучаньне ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце, спэцыялізуючыся ў мовазнаўстве і філязофіі. Адным зь яго выкладчыкаў быў Цайліг Харыс. Сваю дысэртацыю Чомскі напісаў цягам чатырохгадовых дасьледаваньняў у Гарвардзкім унівэрсытэце.

У 1960-х гадох Чомскі пачаў браць актыўны ўдзел і ў палітычным жыцьці Амэрыкі, быў актыўным апанэнтам вайны ў Віетнаме.

Паводле індэксу цытаваньня Arts and Humanities Citation Index, у 1980—1992 годзе Чомскі быў на першым месцы ў сьвеце па колькасьці цытаваньняў, і на восьмым месцы сярод усіх навукоўцаў сьвету за ўвесь час.

Remove ads

Бібліяграфія

Мовазнаўства

  • 1956. On accent and juncture in English (Акцэнт і марфэмны стык у ангельскай)
  • 1957. Syntactic Structures (Сынтактычныя структуры)
  • 1965. Aspects of the Theory of Syntax (Аспэкты тэорыі сынтаксысу)
  • 1965. Cartesian Linguistics (Картэзіянская лінгвістыка)
  • 1968. The Sound Pattern of English (Гукавыя камбінацыі ў ангельскай мове)
  • 1981. Lectures on Government and Binding: The Pisa Lectures (Лекцыя пра кіраваньне і зьвязнасьць)
  • 1986. Barriers. Linguistic Inquiry Monograph Thirteen (Бар’еры: лінгвістычнае расьсьледаваньне, манаграфія 13)
  • 1995. The Minimalist Program (Праграма мінімаліста)

Палітыка

  • 1969. American Power and the New Mandarins (Амэрыканская ўлада і новыя кітайскія мандарыны)
  • 1970. At War with Asia (На вайне з Азіяй)
  • 1971. Problems of Knowledge and Freedom: The Russell Lectures (Праблемы ведаў і свабоды: Лекцыі Расэла)
  • 1973. For Reasons of State (Дзеля рацыі дзяржавы)
  • 1973. Counter-Revolutionary Violence: Bloodbaths in Fact and Propaganda (Контрарэвалюцыйны гвалт: крывапраліцьце ў фактах і прапагандзе)
  • 1974. Peace in the Middle East: Reflections on Justice and Nationhood (Мір на Блізкім усходзе: Рэфлексіі што да справядлівасьці і дзяржаўнасьці)
  • 1979. Language and Responsibility (Мова і адказнасьць)
  • 1979. Political Economy of Human Rights (Палітычная эканоміка і правы чалавека)
  • 1981. Radical Priorities. (Радыкальныя прыярытэты)
  • 1982. Towards a New Cold War: Essays on the Current Crisis and How We Got There (На шляху да новай Халоднай вайны: эсэ пра цяперашні крызіс і тое, як мы ў яго трапілі)
  • 1983. The Fateful Triangle: The United States, Israel, and the Palestinians (Лёсавызначальны трыкутнік: ЗША, Ізраіль і палестынцы)
  • 1985. Turning the Tide: U.S. Intervention in Central America and the Struggle for Peace (Інтэрвэнцыя ЗША ў Цэнтральнай Амэрыцы і барацьба за мір)
  • 1986. Pirates and Emperors: International Terrorism and the Real World (Піраты і імпэратары: міжнародны тэрарызм і рэальны сьвет)
  • 1987. On Power and Ideology: The Managua Lectures. (Пра ўладу і ідэалёгію: Лекцыі Манагуа)
  • 1987. Chomsky Reader (Чытаючы Чомскага)
  • 1988. The Culture of Terrorism (Культура тэрарызму)
  • 1988. Manufacturing Consent: The Political Economy of the Mass Media (Выраб згоды: палітычная эканоміка сродкаў масавай інфармацыі)
  • 1989. Necessary Illusions (Патрэбныя ілюзіі)
  • 1989. Language and Politics (Мова і палітыка)
  • 1991. Terrorizing the Neighborhood: American Foreign Policy in the Post-Cold War Era (Тэрарызуючы суседзяў: Амэрыканская замежная палітыка пасьля сканчэньня Халоднай вайны)
  • 1992. Deterring Democracy (Прадухіляючы дэмакратыю)
  • 1992. Chronicles of Dissent (Хроніка нязгоды)
  • 1992. What Uncle Sam Really Wants (Чаго сапраўды хоча дзядзя Сэм)
  • 1993. Year 501: The Conquest Continues (Год 501-ы: Заваёў працягваецца)
  • 1993. Rethinking Camelot: JFK, the Vietnam War, and U.S. Political Culture (Новы погляд на Камэлота: Кэнэды, вайна ў Віетнаме, і палітычная культура ЗША)
  • 1993. Letters from Lexington: Reflections on Propaganda (Лісты зь Лексынгтону: Рэфлексіі аб прапагандзе)
  • 1993. The Prosperous Few and the Restless Many (Заможная меншасьць і неспакойная большасьць)
  • 1994. Keeping the Rabble in Line (Захоўваючы развал у парадку)
  • 1994. World Orders Old and New (Сусьветныя парадкі: стары і новы)
  • 1996. Class Warfare (Вядзеньне вайны паміж клясамі)
  • 1999. Profit Over People (Выгада вышэйшая за людзей)
  • 2000. Rogue States: The Rule of Force in World Affairs (Бандыцкія дзяржавы: правіла сілы ў сусьветных справах)
  • 2002. Understanding Power: The Indispensable Chomsky (Разуменьне ўлады: неад’емны Чомскі)
  • 2003. Hegemony or Survival (Гегемонія альбо выжываньне)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads