Каросьцін
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каро́сьцін[1] (з 1964 году — Но́вае Пале́сьсе[1]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Каросьцінцы (прыток Убарці), за 6 км на паўночны ўсход ад Асмаленіка, за 36 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 70 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Каросьцін уваходзіць у склад Асмаленіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з 1879 году як вёска Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету. У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 24 жыхары. У 1964 годзе Каросьцін перайменаваны ў Новае Палесьсе.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 52 двары, каля 360 жыхароў; 1917 год — хутар: 73 двары, 470 жыхароў; 1940 год — 96 двароў, 515 жыхароў; 1998 год — 131 двор, 278 жыхароў; 1999 год — 277 жыхароў; 2000 год — 133 двары, 270 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 172 жыхары
Інфраструктура
Пачатковая школа, клюб, крама. Пры клюбе дзейнічае фальклёрны гурт «Палескія напевы»[2].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads