Новая Рудзіца
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вая Рудзі́ца[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавету. Знаходзіцца за 11 км ад Койданава, 48 км ад Менску, 13 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі пра Рудзіцу зьяўляюцца ў XVII стагодзьдзі: у 1588 годзе яна ўваходзіла ў Койданаўскае графства і належала Радзівілам, тут былі сажалкі, вадзяны млын, 54 валокі зямлі. З 1793 году вёска апынулася ў Койданаўскай воласьці. У пачатку XX ст. існавала сяло Рудзіца ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, мелася 6 двароў, 30 жыхароў.
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1987 год — 16 двароў, 25 жыхароў; 1999 год — 33 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 19 двароў, 32 жыхары[2]; 2010 год — 27 жыхароў
Славутасьці
Помнікі: на брацкай магіле ўдзельнікаў савецкага падпольля, на брацкай магіле савецкіх воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads