Новыя Валосавічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Но́выя Вало́савічы[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Букавіцы. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2000 год — 532 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Халопенічы.

Хуткія факты

Валосавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Царква Раства Багародзіцы ў стылі драўлянага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, спалены савецкімі партызанамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква, 1766 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра мястэчка, сяло і слабаду Валосавічы датуецца 1633 годам і зьмяшчаецца ў інвэнтары Чашніцкага маёнтку. У гэты час тут існавалі царква Сьвятога Міхала і млын. Валосавічы ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1780 годзе ўладальнік маёнтку Міхал Лапота прадаў яго Антонію Беліковічу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Рынак і царква, каля 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валосавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе яны сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. На 1893 год у мястэчку было 40 двароў, дзеяла царква[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Валосавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валосавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Валосавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

20 жніўня 1924 году Валосавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 2000 год у Валосавічах быў 191 двор.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 2000 год — 532 чал.[4]

Інфраструктура

У Валосавічах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Лясная вуліцаБаравая вуліца
Савецкая вуліцаСьвядзкая вуліца (частка)
Чашніцкая вуліца (частка)
Цэнтральная вуліцаБарысаўская вуліца[5]

Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Эканоміка

Лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 0,5 км на захад ад Валосавічах і ў самой вёсцы на беразе сажалкі захаваліся курганныя могільнікі[6].

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads