Нона Мардзюкова

савецкая і расейская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Нона Мардзюкова
Remove ads

Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 19252008) — савецкая і расейская кінаакторка, ляўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
2000

Нона Віктараўна Мардзюкова нарадзілася 25 лістапада 1925 году ў станіцы Канстанцінаўская ў Данецкай вобласьці.

Яшчэ зь дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе плянам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазьбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Нямеччыну.

У 1945 годзе паступіла ва УДІК (ВГИК), у акторскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — акторка Тэатра-студыі кінаактора.

У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ўльляны Грымотнай у фільме кінарэжысэра С. А. Герасімава «Молодая гвардия». Першапачаткова на гэтую ролю рэжысэр плянаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэтую ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэтую ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію.

Яшчэ ў пэрыяд навучаньня ва УДІКу Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, зь якім пражыла ў шлюбе 13 гадоў. Іх сын, Уладзімер Ціханаў таксама стаў кінаакторам.

За ўвесь час свае творчае кар’еры Нона Мардзюкова зьнялася ў 62 фільмах.

Сьмерць

Увечар 6 ліпеня 2008 году на 83-м годзе жыцьця Нона Віктараўна сканала[1].

Пахаваная 9 ліпеня 2008 году на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяваньне прайшло ў храме Спасу Нерукатворнай Выявы на Сэтуні. Разьвітацца зь ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юры Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандар Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, былая ятроўка Мардзюковай Натальля Варлей.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads