Обеч
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́беч[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
Паводле рэвізіі 1563 року ў Лінаўскім войтаўстве, уласнасьць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[4].
За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 444 жыхары.
За міжваеннай Польшчай — сьпярша ў гміне Байкі[5], а з 22 студзеня 1926 — у гміне Малеч[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Паводле перапісу 1959 року 376 жыхароў; у 1970 — 278 жыхароў.
Да 2005 року ўваходзіла ў склад Бакунскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №190 18 лістапада 2005 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Лінаўскага сельсавету[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 99 жыхароў
- 2005 год — 82 жыхары, 41 двор[8]
- 2010 год — 49 жыхароў
Транспарт
Асобы
- Міхаіл Петруковіч — грамадзкі дзяяч украінскай дыяспары Берасьцейшчыны
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads