Она Шымайце

летувіская літаратарка, бібліятэкарка, Праведніца народаў сьвету From Wikipedia, the free encyclopedia

Она Шымайце
Remove ads

Она Шыма́йце (па-летувіску: Ona Šimaitė; 6 студзеня 1894, Акмяны, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя ― 17 студзеня 1970, Кармэй-ан-Парызі, Францыя) ― летувіская літаратарка, бібліятэкарка, грамадзкая дзяячка і праведніца народаў сьвету[4].

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Thumb
Мэмарыяльная дошка Оны Шымайце ў Вільні
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Акмянах у беднай сям’і 6 студзеня 1894 году. У 8 гадоў разам з бацькамі паехала ў Рыгу, дзе скончыла пачатковую і сярэднюю школу. З пачаткам Першай сусьветнай вайны сям’я эвакуявалася ў Расею[5].

У 1914—1919 гадах вывучала пэдагогіку ў Маскоўскім унівэрсытэце. Слухала лекцыі на юрыдычным факультэце. Працавала выхавальніцай для беспрытульных дзяцей у розных навучальных установах[5].

У маладосьці была набожнай каталічкай, але ў выніку рэвалюцыі ў Расеі яна згубіла веру ― надалей вызначалася як атэістка і анархістка[6].

У 1922 вярнулася ў Летуву. Жыла ў Коўне. У 1922—1924 гадах працавала настаўніцай у жыдоўскай пачатковай школе. У 1924 годзе пачала вывучаць гуманітарныя навукі ў Ковенскім унівэрсытэце. Сябравала зь літаратарамі левых поглядаў, у тым ліку з Казісам Борутай[7].

У 1922—1937 гадах зь невялікімі перапынкамі працавала перакладніцай у амбасадзе СССР у Коўне[7].

У 1940 г. пераехала ў Вільню. Яна займалася каталягізацыяй кнігаў, была загадніцай аддзелу старадрукаў[7].

Была чаліцай Таварыства бібліятэкараў Летувы[7].

Замуж не выйшла і дзяцей ня мела. Размаўляла на летувіскай, польскай, расейскай, францускай, нямецкай мовах і крыху на ідыш[8].

Пасьля вайны тры гады правяла ў Ізраілі, астатні час — у Францыі, дзе працавала бібліятэкаркай. Памерла каля Парыжу ў доме састарэлых, ейнай магілы няма, бо сваё цела ахвяравала навуцы[9].

Remove ads

Праведніца народаў сьвету

З пачаткам нямецкай акупацыі, калі ў Вільні было створана гета, стала дапамагаць габрэям, пранікаючы ўнутр, каб нібыта забраць у студэнтаў пазычаныя ў бібліятэцы кнігі. Прыгэтым яна праносіла ў гета ежу і малагабарытную зброю, а адтуль падкрадня выносіла і ратавала дзяцей і гістарычныя дакумэнты. Падпольніца знаходзіла людзей, якія былі гатовыя падрабляць дакумэнты для тых, хто зьбіраўся ўцякаць з гета і забясьпечвала іх сувязь зь зьнешнім сьветам як кур’ерка. Свой дом Она таксама выкарыстоўвала як часовы прытулак для габрэяў[6].

У красавіку 1944 году была арыштаваная гестапа. Яе катавалі і зьбіраліся пакараць сьмерцю, але пасьля выплаты рэктарам унівэрсытэту выкупу яе перавезьлі ў Дахаў, адкуль затым перавезьлі ў іншы канцлягер на тэрыторыі Францыі. З гэтага лягеру Она Шымайце была вызваленая войскамі саюзьнікаў[6].

15 сакавіка 1966 году Ізраільскі інстытут Яд ва-Шэм прызнаў Ону Шымайце праведніцай народаў сьвету і высадзіў у ейны гонар дрэва[8].

Remove ads

Літаратурная спадчына

У 1940—1941 друкавалася ў «Głos Wileński»[8].

Пасьля вайны займалася перакладамі кнігаў, пісала рэцэнзіі, артыкулы, лісты, вяла дзёньнікі. Пісала ўспаміны пра летувіскіх пісьменьнікаў, апісвала ліставаньне з жыхарамі Віленскага гета, рыхтавала публікацыі пра летувісаў і жыдоў часоў нямецкай акупацыі. Яна дапамагала ў зборы матэрыялаў для зборніка паэзіі Юргіса Балтрушайціса «Poezja». За мяжой яна зьбірала матэрыялы і адпраўляла іх у Летуву для бібліяграфіі Мікалоюса Чурлёніса[10].

Пра Віленскае гета яна пісала ў жыдоўскай прэсе Францыі, Ізраіля, ЗША, Аргентыны і ПАР. У 1953—1969 гадах яна мела шэраг сустрэчаў з габрэямі, якія перажылі Халакост, запісвала іх успаміны[6].

У Летувіскай нацыянальнай бібліятэцы М. Мажвідаса, Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук, бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту, Летувіскім архіве літаратуры і мастацтва і Дзяржаўным жыдоўскім музэі Гаона ў Вільні захоўваюцца ейныя лісты і дзёньнікі[10].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads