Паблё Мартын Паэс Гавіра
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́блё Марты́н Па́эс Гаві́ра (па-гішпанску: Pablo Martín Páez Gavira; нар. 5 жніўня 2004 году), больш вядомы як Га́ві (гішп. Gavi) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца «Барсэлёны» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Дзякуючы здольнасьцям гульца часьцяком параўноваюць з Чаві і Андрэсам Іньестам[2].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў займацца футболам у роднай Андалюзіі, дзе, у тым ліку, праходзіў навучаньня ў сэвільскім «Бэтысе». У веку 11 гадоў далучыўся да акадэміі «Барсэлёны»[3]. У верасьні 2020 году склаў свой першы прафэсійны кантракт, пасьля чаго быў прасунуты ў другую дружыну клюбу. Дзякуючы шыкоўным выступам у складзе «Барсэлёны Б», Гаві быў запрошаны да трэнаваньняў з асноўнай камандай перад пачаткам сэзону 2021—2022 гадоў. У хуткасьці паўабаронца зарэкамэндаваў сябе і 29 жніўня 2021 году дэбютаваў у кашулі «Барсэлёны» ў матчы Ля-Лігі супраць «Хэтафэ», замяніўшы на 73-й хвіліне гульні Сэржы Рабэрта. 18 сьнежня 2021 году гулец адзначыўся першым голам у складзе «сіне-гранатавых», пацэліўшы матч у браму «Эльчэ». У дэбютны сэзон Гаві стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У чэрвені 2023 году маладзён падоўжыў працоўную ўгоду да чэрвеня 2026 году[30].
Міжнародная
Гулец прайшоў праз шэраг юнацкіх зборных краіны, але яшчэ ў верасьні 2021 году быў выкліканы Люісам Энрыке да нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Дэбют Гаві прыпаў на паўфінальны матч Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Італіі ў кастрычніку 2021 году, дзякуючы чаму паўабаронца стаў наймаладзейшым футбалістам зборнай у гісторыі[4]. У 2022 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету ў Катары, дзе зьявіўся на полі ва ўсіх чатырох матчах каманды[5].
Remove ads
Дасягненьні
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023, 2025
Гішпанія:
- Пераможца Лігі нацыяў: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads