Павал Сітко
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Сітко (нар. 17 сьнежня 1985 году, Рэчыца, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2008—2013 гадах правёў 15 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, забіў у іх 2 мячы. Па заканчэньні кар’еры заняўся прадпрымальніцтвам у Рэчыцы[3].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Павал зьяўляецца выхаванцам рэчыцкага футболу. Выступы ў прафэсійным футболе пачаў за клюб з роднага гораду «Ведрыч-97», за які правёў два сэзоны ў Першай лізе. У 2006 годзе перайшоў у склад віцебскага «Лякаматыва», які пазьней зьмяніў назву на «Віцебск». Дзякуючы выдатнай гульні ў клюбе быў запрыкмечаны галоўным трэнэрам зборнай Беларусі Бэрндам Штанге і запрошаны ў склад зборнай. Напачатку 2009 году паслугамі Паўла зацікавіўся днепрапятроўскі «Дняпро», аднак у выніку застаўся ў віцебскім клюбе[4].
У жніўні таго ж году пасьля прагляду ў польскім клюбе «Арка» Павал заключыў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У жніўні 2011 году Павал быў запрошаны на прагляд у маскоўскае «Дынама»[6]. Да пачатку сэзону 2013 году Павал меў заклікі ад клюбаў з Ізраілю і Польшчы, аднак у канчатковым рахунку вырашыў падоўжыць дзейны кантракт з «гарнякамі»[7]. Пачатак сэзону чэмпіянату Беларусі 2013 году выдаўся для Паўла найлепшым адрэзкам у кар’еры[8], Сітко ў 11 сустрэчах спаборніцтва забіў 7 мячоў, ачоліўшы такім чынам сьпіс найлепшых бамбардзіраў[9], але потым, перастаўшы забіваць, саступіў першынство Віталю Радзівонаву.
Пасьля такіх выступаў зноўку атрымаў выклік у нацыянальную зборную краіны. Паводле словаў Паўла клюб мае намер у эўракубкавым сэзоне 2013—2014 гадоў дайсьці да групавой стадыі Лігі Эўропы. У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на два гады[10]. У складзе «Гомля» хутка замацаваўся на пазыцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Гомлі» і ў сэзоне 2015 году, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці клюбу. Быў адным зь лідэраў гомельскай каманды, за паўгады забіўшы 4 галы ў чэмпіянаце. У ліпені 2015 году празь нявыплаты з боку клюбу зьвярнуўся ў АБФФ[11], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[12]. У ліпені 2015 году кантракт з камандай быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[13].
У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[14]. Хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы мазырскага клюбу. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на адзін год[15]. Пакінуў «Гомель» пасьля сэзону 2017 году[16]. Стаў капітанам каманды і ў якасьці травалага гульца асноўнага складу прывёў «Гомель» да перамогі ў Першай лізе і толькі канец сэзону прапусьціў праз пашкоджаньне. Гэтак жа прапцсьціў і пачатак сэзону 2017, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. У другой палове сэзону страціў месца ў асноўным складзе. У сьнежні па заканчэньні кантракту пакінуў «Гомель»[17].
Міжнародная
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 27 траўня 2008 году ў выязным таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, выйшаўшы на замену ў другім тайме, матч скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2. 15 кастрычніка 2008 году забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць каманды Ангельшчыны ў Менску ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2010 году, аднак гульня скончылася паразай беларускіх гульцоў зь лікам 1:3[18].
Remove ads
Дасягненьні
Статыстыка
Асабістае жыцьцё
Жанаты. Павал мае роднага брата Івана, які раней таксама зьяўляўся футбалістам і гуляў за менскі МТЗ-РІПА, аднак пасьля расфармаваньня клюбу скончыў кар’еру і пачаў працаваць нафтавіком[19].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads