Павульле

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паву́льле[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Павульскага возера і рацэ Вулянцы. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты

Павульле — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Павульле ўпамінаецца ў XVI ст. як уладаньне Радзівілаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1550 годзе Мікалай Радзівіл прадаў Павульле Якубу П’яноўскаму. Пазьней паселішча перайшло да Сакалінскіх. У 1642 годзе Багдан Сакалінскі прадаў паселішча Ільлю Карызну. Ад дачок апошняга ў 1695 годзе Павульле перайшло да Садоўскіх, якія ў 1718 годзе прадалі яго Кіяноўскім. У апошніх у 1722 годзе мястэчка набылі Сялявы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Сядзіба Сяляваў, каля 1914 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Павульле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку дзеяла рымска-каталіцкая капліца.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Павульле занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Павульле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Павульле вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 243 чал. (131 муж. і 112 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 1 муж., мяшчанаў-юдэяў 37 муж. і 37 жан., сялянаў зямянскіх 92 муж. і 75 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]; 1863 год — 188 душ рэвізорскіх[4]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 89 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 87 чал.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Капліца рымска-каталіцкая
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads