Пагост Загародзкі

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пагост Загародзкі
Remove ads

Паго́ст Загаро́дзкі[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагосту. Уваходзіць у склад Загародзкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 359 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад Пінску, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск.

Хуткія факты

Пагост Загародзкі — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленыя археолягамі 7 стаянак вакол возера сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старжытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост Загародзкі датуецца 1528 годам, калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацьверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1577 годзе маёнтак перайшоў да С. Марціновіча.

Thumb Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа: аўтэнтычны выгляд (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)

У 1-й палове XVII стагодзьдзя Пагост Загародзкі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосьце Загародзкім штогод праводзіліся кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятога Язэпа. У XVIII стагодзьдзі мястэчка перайшло ў валоданьне Друцкіх-Любецкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 46 двароў[2].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі каталіцкую парафію ў Пагосьце Загародзкім, а касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі ()Маскоўскай царквы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Загародзкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост Загародзкі абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Загародзкі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Пагост Загародзкі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год у Пагосьце Загародзкім быў 171 двор.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 408 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 424 чал.; 2000 год — 453 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 359 чал.

Інфрастурктура

У Пагосьце Загародзкім працуюць лякарня, амбуляторыя і пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Каля Пагосту Загародзкага знаходзіцца помнік археалёгіі — група стаянак каменнага веку.

Страчананя спадчына

  • Капліца (XIX ст.; каталіцкая)

Асобы

  • Лукаш Галамбёўскі (1773—1849) — этнограф, гісторык, мэмуарыст

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads