Паланевічы
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палане́вічы[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 20 км ад Койданава, 57 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Мінуўшчына
Вядома з XVIII стагодзьдзя. У складзе Рэчы Паспалітай, належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. З 1793 г. у Рубяжэвіцкай воласьці Менскага павету. У 1909 г. 52 двары, 304 жыхары. У 1921—1939 гг. памежная вёска, тут разьмяшчалася адна з 6 камэндатураў 16-га Койданаўскага пагранічнага атраду і кантрольна-прапускны пункт.
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1998 год — 19 двароў, 45 жыхароў; 1999 год — 45 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 15 двароў, 35 жыхароў; 2010 год — 24 жыхары
Славутасьці
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads