Папкі (Койданаўскі раён)
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папкі́[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 16 км ад Койданава, 50 км ад Менску, 18 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Назва паходзіць ад прозьвішча мясцовых жыхароў Папкоў, якія былі ў канцы XVI ст. чыншавікамі, а ў XVII ст. баярамі і зямянамі. Пазьней таксама насілі прозьвішча Папкоўскі, зь якім даводзілі ў 1816 г. шляхецкае паходжаньне. У XVIII стагодзьдзі ў Койданаўскім графстве Рэчы Паспалітай, належала Радзівілам. З 1793 г. у Рубяжэвіцкай воласьці Менскага павету. З 2-й паловы XIX ст. належала Арцюшэўскім, Бірулям, Валахановічам, Зуеўскім, Касьпяровічам. У 1909 г. 27 двароў, 167 жыхароў. У 1921—1939 гг. памежная вёска, адносілася да Паланевіцкай камэндатуры 16-га Койданаўскага пагранічнага атраду.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1996 год — 25 двароў, 50 жыхароў; 1999 год — 49 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 22 двары, 49 жыхароў; 2010 год — 38 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads