Пасекі (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́секі (па-польску: Pasieki, на мясцовай беларускай гаворцы: Па́сякі[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Пасекі ў 1792 годзе прыналежалі маёнтку ў Семяноўцы[2]. У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 98 жыхароў (усе запісаныя палякамі, хаця 89 зь іх былі праваслаўныя)[5]. Вёска поўнасьцю згарэла ў пажары 1960-х гадоў, але была хутка адбудаваная[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads