Пачапава (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пача́пава[2] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Сваротвы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1428 годзе ўласнасьць вялікага князя Вітаўта. У 1567 годзе маёнтак, уласнасьць Яна Кміты Стрэтавіча, які выстаўляў 15 вершнікаў. У 1567 годзе ўласнасьць Міхаіла Богушавіча Пачапаўскага, які выстаўляў 2 вершнікі.
У XVIII стагодзьдзі маёнтак Корсакаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пачапава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар воласьці Наваградзкага павету.
У 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі адкрылі расейскую народную вучэльню. У 1867 годзе на сродкі мясцовых жыхароў і расейскай дзяржавы збудавалі Пакроўскую царкву-мураўёўку. Праваслаўны прыход налічваў каля 3 тысячаў прыхаджанаў, зь якіх пісьменныя складалі 8% (1879 год). Царква мела каля 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 40 ворыва.
У першай палове 1880-х гадоў у Пачапаве было 20 двароў, працавалі валасная ўправа і народная вучэльня, дзеяла царква, за 3 вярсты ад сяла знаходзіўся вінакурны завод. Асноўным заняткам тутэйшага насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Для кожнай сялянскай сям’і былі ўласьцівыя таксама такія промыслы, як прадзеньне, ткацтва, шыцьцё адзеньня, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, пляценьне кошыкаў. Бытавалі кавальскі і сталярны промыслы.
На пачатку XX стагодзьдзя працавала народная вучэльня (у 1901 годзе навучаліся 85 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак). На 1909 год у вёсцы было 50 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пачапава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пачапава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пачапава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар Пачапаўскай гміны Наваградзкага павету. У 1921 год тут было 32 двары.
У 1939 годзе Пачапава ўвайшло ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Гарадзішчанскага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. На 1940 год тут было 83 двары.
У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да 9 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1943 году гітлераўцы спалілі 64 двары і забілі 41 жыхара. Па вайне вёска аднавілася.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1864 год — 204 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 345 чал.; 1921 год — 229 чал.; 1940 год — 311 чал.; 1959 год — 302 чал.; 1970 год — 313 чал.; 1999 год — 292 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 212 чал.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Помнікі: абэліск на брацкай магіле 9 партызанаў (1983); абэліск на ўшанаваньне памяці 84 землякоў, якія загінулі ў нямецка-савецкую вайну (1975)
Славутасьці
- Капліца могілкавая Сьвятога Мікалая (XIX ст.)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1867; мураўёўка)
Галерэя
- Пакроўская царква з брамай-званіцай
- Агароджа царквы зь вежай
- Капліца Сьвятога Мікалая
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads