Паўлава (Пружанскі раён)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́ўлава[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — сяло і жыдоўская калёнія ў Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Жыды ўпершыню зьявіліся тут у 1850 року. Гэта былі перасяленцы зь Ясянёўкі, Пяскоў, Лыскава і Ваўкавыску, якія займаліся земляробствам[4].
У 1886 у Паўлаве 373 жыхары, 25 двароў, малітоўны дом, школу, піцейны дом; на пачатку XX стагодзьдзя 390 жыхароў. Жыдоўскае насельніцтва ў 1887 року складала 249 чалавек у 25 сем’ях. Сярод іх меліся прадстаўнікі наступных прафэсіяў: 9 будаўнікоў, 7 фабрычных працаўнікоў, 3 краўцы, 4 сапожнікі, 3 цесьляры, 1 ганчар, 1 стальмах, 2 кавалі і 3 мясьнікі[4].
За польскім часам — калёнія[5] і фальварак[6] у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[7].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, а з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (8 студзеня — 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 1954 — вёска, цэнтар сельсавету. 29 траўня 2015 году Ружанскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, быў ператвораны ў сельсавет[8].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 236 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 230 жыхароў, 105 двароў; 2005 год — 244 жыхары, 108 двароў[9]; 2010 год — 262 жыхары
Інфраструктура
Аддзяленьне сувязі, крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа.
Транспарт
Вёска ляжыць на аўтамабільнай дарозе Р44 Ружаны — Івацэвічы.
Турыстычная інфармацыя
- Братэрская магіла савецкіх воінаў і партызанаў (1941—1944)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads