Перарова

хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Перарова
Remove ads

Пераро́ва[2]хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 34 км на захад ад Пружанаў, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. На пачатку XX стагодзьдзя 15 жыхароў.

У 1921—1939 роках у складзе Польшчы.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіў хутар, ператвораны ў сельсавет[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 16 жыхароў (перапіс); 1999 год — 34 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 6 жыхароў, 2 двары[4]; 2010 год — 29 жыхароў

Транспарт

Аўтадарога Р81 Пружанымяжа Рэспублікі Польшча.

Турыстычная інфармацыя

Хутар знаходзіцца каля пешаходнага пагранічнага пераходу «Перароў — Белавежа»[5] паміж Беларусяй і Польшчай.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads