Петкавічы (Менская вобласьць)
вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́ткавічы[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 6 км ад Койданава, 32 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Вядома ў XVII - XVIII стагодзьдзях як засьценак Пяткевічы ў маёнтку Вязынь у Койданаўскім графстве Радзівілаў. Іншая назва - Вуглы. У 1615 г. зямянскі кон Пецькі з 5 валокамі трымалі Станіслаў і Мікалай Варонічы з сябрамі. Акрамя Варонічаў там жылі Калечыцы, Міхалоўскія. У 1652 годзе вялікі канюшы літоўскі Багуслаў Радзівіл аддаў Вязынь у заставу Базылю і Яну Кастравіцкім і Самуэлю Філіповічу. Пасля Вязынь перайшла у заставу ад аднаго з пасэсараў — Самуэля Філіповіча, да Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай, земскай пісаравай менскай, ад яе да Андрэя Казіміра Герждовіча і яго жонкі Ганны з Бесманаў, а ў XVIII ст. да Ваньковічаў. У канцы XVII - XVIII стагодзьдзях у засценку аселі таксама Гарадзецкія, Паўлоўскія, Драздоўскія, Яцкевічы, Крукоўскія, Згуркі, Юцкевічы. Жыхары неслі конную службу, або плацілі чынш (баярскую паконьшчыну) і давалі падводы ў Вільню, Менск і Свержань. Адносіліся да койданаўскай рыма-каталіцкай парафіі, і койданаўскага кальвінскага збору. Прымалі ўдзел у менскіх сойміках. З 1793 г. у Станькаўскай воласьці Менскага павету. Паводле рэвізіі 1795 г. мясцовая шляхта была запісана ў лік вольных людзей, або зямян. У 1870 г. у складзе Кукшавіцкага сельскага таварыства (44 селяніны-ўласнікі). У пачатку XX ст. 29 двароў, 180 жыхароў. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1909 год — 26 двароў, 185 жыхароў; 1996 год — 175 двароў, 488 жыхароў; 1999 год — 531 жыхар
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 501 жыхар; 2010 год — 532 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads