Пуціла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пуціла (Путэль, Поцель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Пуціла або Поціла, пазьней Потэль (Putilo, Potilo, Potel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -пут- (-пот-) паходзіць ад асновы -бут- (-бот-)[3].

Імя Пуціла бытавала ў Ноўгарадзе[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Еско Кгнатовичъ Путило[5], Путило[6] (1528 год); а возные… Путило (9 сьнежня 1529 году)[7]; бояре мстиславъские Домашъний а Путила Остафъевичы (20 чэрвеня 1560 году)[8]; Павелъ Путиловичъ… Путило Андрушевичъ… Путило Андрошевичъ (1563 год)[9]; Ambroży Jurewicz Putel (1621 год)[10]; Putel Heliasz na miejscu Andrzeja Putela… Putel Jerzy Matysowicz… Putel Krzysztof Ambrożejewicz… Putel Stefan Ambrożejewicz… Putelewicz Dawid… Butel Abram (1667 год)[11]; Krzysztof Pocel (23 сакавіка 1698 году)[12]; Puciłow (1744 год)[13]; Jan Putel (7 лютага 1780 году)[14].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Пуцілаў (поруч з Пуцятамі)[15].

Пуцілы[16] (Puciłło) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[17].

Путэлі (Путэлевічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

На 1906 год існавала вёска Пуцілы ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[18].

На гістарычнай Упіччыне існуюць вёскі Пуцелі і Пуцелішкі, на гістарычнай МеншчынеПуцілава.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads