Пацейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паце́йка, Пуце́йка (Пуціка), Падзе́йка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Поціка або Пуціка (Potico[1], Putico) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -пут- (-пот-) паходзіць ад асновы -бут- (-бот-)[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Якубу Подеиковичу 5 копъ с коръчомъ высокодворских, а 5 з мыть в Ковне (23 лістапада 1486 году і 17 сакавіка 1488 году)[3]; Подеиковичу Рачъку 4 копы с корчомъ дубицъких, а 4 копы з мыта луцъкого[4], з винъ въ Яцъка Подеиковича[5] (17 сакавіка 1488 году); у Яцъка Подеиковича (28 кастрычніка 1488 году)[6]; пан Матеи Станкович Подеикович боярин Василишкскии (21 лютага 1501 году)[7]; служобъ людеи нашихъ пуньскихъ на имя… а Потеика Матеевича (11 жніўня 1516 году)[8]; Миколаи а Янъ Подеиковичы[9], Воитех Подеиковичъ[10], Юхъно Подеиковичъ самъ. Кгабриал Подеиковичъ самъ[11] (1528 год); Pacziko Dziemidowic (1558 год)[12]; Woyciech Pocieykowicz (1561 год)[13]; pana Marcina Puceika (6 жніўня 1614 году)[14]; s Pucieykiem… Maciey Pucieyko… Pucieyko (30 чэрвеня 1652 году)[15]; Romangale albo Inkiany… Marcin Putika (20 лістапада 1673 году)[16]; Pocieyki (1744 год)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Марцін і Ян Падзейкавічы — бірштанскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Войцех Падзейкавіч — васіліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юхна і Габрыял Падзейкавічы — васіліскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Дамінік Пацейка — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1777 годзе[18]
- Іван Пацейка — жыхар вёскі Краскоўшчыны (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1780 годзе[19]
- Сямён, Аксіньня, Ян, Майсей, Антон і Андрэй Пацейкі — жыхары вёскі Сарочыцаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1793 годзе[20]
Пацейкі і Падзейкі — літоўскія шляхецкія роды[21].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Пацейкі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Пуцейкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads